TR | RU | UK | KK | EN |

Акцёр


Акцёр (фр.: acteur, лац.: actor — выканавец; ж. род актрыса) — выканавец роляў у драматычных спектаклях і кіно, радзей у оперных, балетных, эстрадных і цыркавых прадстаўленнях.

Акцёрскае мастацтва бесперапынна эвалюцыянавала. Да пачатку XX стагоддзя ў акцёрскай гульні пераважалі шаблоннасць характараў і тыпажоў. Рэвалюцыю ў акцёрскім майстэрстве здзейсніў заснавальнік МХАТа Станіслаўскі. Ён заклікаў акцёраў адчуваць, што адчувае герой, літаральна «залазіць у яго шкуру». Унутраны свет герояў пачаў мець большае значэнне, чым дэкарацыі тэатра і строй гарнітураў.

Аснову акцёрскай творчасці складае прынцып пераўвасаблення. Існуюць паняцці вонкавага і ўнутранага пераўвасаблення, якія, аднак, могуць быць падзеленыя толькі ўмоўна. Па сутнасці, гэта два бакі складанага творчага працэсу, змешчаныя паміж сабой у цеснай узаемасувязі. Падчас пераўвасабленняў дзеянне, думка і пачуццё знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. Акцёр звяртаецца да дапамогі грыма, касцюма (у некаторых відах тэатра — да дапамогі маскі), выпрацоўвае інтанацыі, жэсты, хаду, міміку, якія перадаюць з той або іншай ступенню жыццёвай пэўнасці або тэатральнай умоўнасці знешнасць і манеру паводзін адлюстроўваемай ім асобы. Але сапраўднае пераўвасабленне складаецца не толькі ў тым, каб перадаць на сцэне вонкавае аблічча персанажа: акцёр раскрывае духоўны свет свайго героя, паказвае яго характар, выяўляе яго думкі і перажыванні.

Гл. таксама

  • Амплуа
  • Тэатр
  • Кінематограф
  • Рэжысёр
  • Кінарэжысёр

Зноскі

  1. ↑ Слоўнiк iншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мiнск : БелЭн, 1999  — . Т. 1 : А-Л. - 1999. - 736 с. - ISBN 985-11-0152-4, С.54
  2. ↑ Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.54.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акцёр
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акцёр


Акцёр Інфармацыю Аб

Акцёр


  • user icon

    Акцёр beatiful post thanks!

    29.10.2014


Акцёр
Акцёр
Акцёр Вы праглядаеце суб'ект
Акцёр што, Акцёр хто, Акцёр апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...