TR | RU | UK | KK | EN |

Акцябрскі (гарадскі пасёлак)


Акця́брскі2 — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Акцябрскага раёна, на р Нератоўка Знаходзіцца ў 190 км ад Гомеля Прыпыначны пункт на чыгунцы Бабруйск — Рабкор Аўтадарогамі злучаны з Глускам, Азарычамі, Парычамі, Капаткевічамі Насельніцтва 6 596 чал 20171

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Насельніцтва
  • 3 Эканоміка
  • 4 Культура
  • 5 Сацыяльная сфера
  • 6 Архітэктура і славутасці
    • 61 Планіроўка
    • 62 Помнікі
  • 7 Вядомыя асобы
  • 8 Гл таксама
  • 9 Зноскі
  • 10 Літаратура
  • 11 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Утвораны 31 жніўня 1954 г у выніку аб'яднання вёсак Карпілаўка, Рудабелка і Рудня з атрыманнем статуса райцэнтра Вёска Рудабелка вядомая з сярэдзіны XV ст як вялікакняжацкае ўладанне, здавалася ў заставу арэнду Радзівілам, Вішнявецкім і інш З 1685 г зрабілася прыватнай уласнасцю Радзівілаў У канцы XVIII ст належала памешчыку Дамініку Лапе, які заснаваў тут маёнтак Карпілаўка і ў 1-й палове XIX ст правёў буйныя меліярацыйныя мерапрыемствы У 1863 г аткрыта народнае вучылішча У 1918—1920 гг існавала «Рудабельская рэспубліка» захаванне Савецкай улады на тэрыторыі, акупіраванай спачатку нямецкімі, а потым — польскімі войскамі 28 чэрвеня 1939 г быў утвораны Акцябрскі раён Палескай вобласці з цэнтрам у Карпілаўцы
Падчас Вялікай Айчыннай вайны — адзін з цэнтраў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны існавала Савецкая ўлада, працавалі школы, выдаваліся газеты У пачатку красавіка 1942 г у ходзе карнай аперацыі немцаў усе 3 вёскі Карпілаўка, Рудабелка і Рудня амаль цалкам спаленыя, знішчана больш 2,5 тыс жыхароў Вызвалены 27 чэрвеня 1944 г
У 1962—1966 гг — у Светлагорскім раёне34

Насельніцтваправіць | правіць зыходнік

Для пасёлка характэрна наступная дынаміка змянення колькасці жыхароў:

  • 1959 — 2 954 чал перапіс5
  • 1970 — 4 273 чал перапіс5
  • 1979 — 5 825 чал перапіс5
  • 1989 — 7 253 чал перапіс5
  • 1999 — 8 440 чал перапіс5
  • 2009 — 7 367 чал перапіс5
  • 2016 — 6 753 чал6
  • 2017 — 6 596 чал1

Эканомікаправіць | правіць зыходнік

Прадпрыемствы харчовай завод сухога абястлушчанага малака, хлебазавод, дрэваапрацоўчай прамысловасці Цэнтр КСУП "Саўгас «Акцябрскі» Камбінат бытавога абслугоўвання, аўтапарк, райаграсэрвіс, лясгас, будаўнічая арганізацыя Гасцініца «Арэса» Метэастанцыя

Культураправіць | правіць зыходнік

  • З 1998 года раз на два гады праводзіцца Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня»;
  • Карцінная галерэя імя Леаніда Ніканоравіча Дробава

Сацыяльная сфераправіць | правіць зыходнік

Прафесійна-тэхнічнае вучылішча сельскай гаспадаркі, раённая гімназія, 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкія спартыўная і музычная адкрыта 01091969 школы, 3 дашкольныя ўстановы, Дом культуры, Цэнтр гісторыі і культуры з 14111995, карцінная галерэя з 1990 года, 2 бібліятэкі, кінатэатр, райбальніца, 2 аптэкі, раённы вузел сувязі, друкарня, заапарк Выдаецца раённая газета «Чырвоны Кастрычнік» з 1939 года 23111996 года адкрыта праваслаўная Свята-Пакроўская царква, будуецца рымска-каталіцкі касцёл

Архітэктура і славутасціправіць | правіць зыходнік

Планіроўкаправіць | правіць зыходнік

Планіроўка квартальная, выцягнутая з поўдня на поўнач Рака падзяляе пасёлак на паўночную і паўднёвую часткі Асноўным планіровачным ядром з'яўляецца цэнтральная плошча, вакол якой размешчаны адміністрацыйныя будынкі, гандлёвы цэнтр і асноўныя месцы адпачынку На ўсходзе ў апошнія дзесяцігоддзі склаўся мікрараён, забудаваны 3- і 5-павярховымі жылымі дамамі У 1987—93 гадах у асноўным на поўначы пасёлка ўзведзена 189 мураваных, катэджнага тыпу дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц пасля Чарнобыльскай аварыі 1986 г На месцы былой лесапілкі ў цэнтры пасёлка будуецца новы квартал з 2010 года Карта пасёлка

Помнікіправіць | правіць зыходнік

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Вул Савецкая У 59 магілах пахаваны 272 воіны Чырвонай Арміі загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 41 партызан загінулі ў Вялікую Айчынную вайну У 1959 годзе пастаўлены помнік — скульптура воіна рэканструяваны ў 1984 годзе

Магіла ахвяр фашызму Вул Бумажкова Пахаваны астанкі 643 жыхароў, якіх 2 красавіка 1942 года спалілі жывымі карнікі ў памяшканні клуба спіртзавода У 1959 годзе пастаўлены абеліск

Магіла ахвяр фашызму Вул Гастэлы Пахаваны астанкі 486 жыхароў былой вёскі Карпілаўка, якіх 3 красавіка 1942 года расстралялі, а потым спалілі карнікі У 1959 годзе пастаўлены абеліск

Магіла ахвяр фашызму Вул Савецкая, каля сярэдняй школы № 1 Пахаваны астанкі 700 жыхароў, якіх 2 красавіка 1942 года расстралялі, а потым спалілі карнікі У 1972 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура жанчыны ў жалобе

Магіла ахвяр фашызму За 0,5 км ад пасёлка, каля дарогі на Азарычы Пахаваны астанкі 800 жыхароў былой вёскі Рудня, якіх 2 красавіка 1942 года спалілі карнікі У 1975 годзе ўстаноўлены 2 стэлы

Мемарыяльная дошка ў гонар партызан Партызанская плошча, на будынку раённага Савета дэпутатаў Устаноўлена ў 1959 годзе ў памяць аб знаходжанні ў Рудабелцы цэнтра партызанскай зоны

Мемарыяльная дошка на месцы базіравання Акцябрскага падпольнага райкома КПбБ і штаба 123-й партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР Устаноўлена ў 1959 годзе на будынку № 40 па вуліцы Савецкай

Помнік Ц П Бумажкову Устаноўлены ў 1961 годзе на вул Савецкай, перад кінатэатрам

Помнік Леніну 1953 год Партызанская плошча

Помнік «Барацьбітам за Савецкую ўладу» Цэнтральная плошча

Сцяна прысвячэння — помнік Героям Савецкага Саюза — воінам-землякам і воінам, атрымаўшым гэта званне за вызваленне Акцябрскага раёна Цэнтральная плошча

Вядомыя асобыправіць | правіць зыходнік

  • Лявонцій Яфімавіч Адзінец — удзельнік устанаўлення савецкай ўлады ў Беларусі і Грамадзянскай вайны, адзін з арганізатараў Мінскага падполля ў час 2-й сусветнай вайны
  • Міхаіл Дзям'янавіч Лапа — дзекабрыст
  • Аляксандр Раманавіч Салавей — удзельнік устанаўлення савецкай ўлады ў Беларусі і Грамадзянскай вайны

Гл таксамаправіць | правіць зыходнік

  • Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
  • Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскіправіць | правіць зыходнік

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу руск  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь 29 сакавіка 2017 Праверана 3 красавіка 2017
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н А Багамольнікава і інш; пад рэд В П Лемцюговай — Мн: Тэхналогія, 2006 — 382 с ISBN 985-458-131-4 DJVU
  3. ↑ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна — Мн: БЕЛТА, 1997
  4. ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя Т1, кн1 Гомельская вобласць/С В Марцэлеў; Рэдкалегія: Г П Пашкоў галоўны рэдактар і інш — Мн: БелЭн, 2004
  5. ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 Вынікі перапісу 2009 года
  6. ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу руск  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь 30 сакавіка 2016 Праверана 3 красавіка 2017

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя Т1, кн1 Гомельская вобласць/С В Марцэлеў; Рэдкалегія: Г П Пашкоў галоўны рэдактар і інш — Мн: БелЭн, 2004 632с: іл Тыраж 4000 экз ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна — Мн: БЕЛТА, 1997

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акцябрскі
  • Геаграфічныя дадзеныя па тэме Акцябрскі на OpenStreetMap


Акцябрскі (гарадскі пасёлак) Інфармацыю Аб

Акцябрскі (гарадскі пасёлак)


  • user icon

    Акцябрскі (гарадскі пасёлак) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Акцябрскі (гарадскі пасёлак)
Акцябрскі (гарадскі пасёлак)
Акцябрскі (гарадскі пасёлак) Вы праглядаеце суб'ект
Акцябрскі (гарадскі пасёлак) што, Акцябрскі (гарадскі пасёлак) хто, Акцябрскі (гарадскі пасёлак) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...