Акратыры, Сантарыні


Акратыры — назва раскопак на месцы паселішча бронзавага веку на грэчаскім востраве Сантарыні, якое адносіцца да Мінойскай цывілізацыі з-за выкарыстання крыцкага іерагліфічнага пісьма A і значнага падабенства ў артэфактах і стылях фрэсак[1]. Назва раскопкам дадзены па пазве сучаснай вёскі, размешчанай на ўзгорку непадалёк. Арыгінальная назва антычнага паселішча невядомая. Яно было пахавана пад слоем попелу пасля вывяржэння вулкана каля 1500 года да н.э.[2], у выніку чаго яно дзіўна добра захавалася. Паводле меркавання спецыялістаў, перш чым горад засыпала вулканічным попелам, адбылося моцнае землетрасенне, у сувязі з чым жыхары паспелі своечасова пакінуць свае дамы.

Першыя звесткі пра засяленне вострава Сантарыні (Тыры) у дагістарычны час былі выяўлены ў другой палове 19-га стагоддзя (у 1866 годзе), калі зямля з вострава стала выкарыстоўвацца для ўмацавання земляных валаў Суэцкага канала аўтарам праекта і кіраўніком будаўніцтва французам Фердынандам дэ Лесепсам. Першыя ж раскопкі ў Акратыры былі праведзены французскім геолагам і вулканолагам Фердынандам Фуке.

На месцы раскопак, распачатых у 1967 г. вядомым грэчаскім археолагам Спірыдонам Марынатасам, былі выяўлены фрэскі[3], гліняны посуд, мэбля, складаныя дрэнажныя і каналізацыйныя сістэмы і трохпавярховыя будынкі[4].

Раскопкі

Незадоўга да завяршэння раскопак у 2005 г. абрынуўся дах, які накрываў усю тэрыторыю раскопак, у выніку чаго загінуў адзін з наведвальнікаў[5]. Паселішча не пацярпела, але пасля гэтага аб'ект быў закрыты для свабоднага наведвання. У чэрвені 2008 было абвешчана, што Акратыры будзе закрыта для турыстаў прынамсі да 2010 года.

Раскапаныя артэфакты выстаўлены ў Музеі дагістарычнай Тыры, сярод якіх шмат твораў старажытнага мастацтва. З каштоўнасцей быў знойдзены ўсяго адзін залаты аб'ект, схаваны пад полам. І не былі знойдзены аніводныя непахаваныя чалавечыя рэшткі. Гэта гаворыць пра тое, што была праведзена абавязковая эвакуацыя жыхароў без чалавечых страт.

Фрэскі з Акратыры

Экспанаты з раскопак

Зноскі

  1. ↑ Christos G. Doumas Thera — Pompeii of the Ancient Aegean, London 1983
  2. ↑ Floyd W. McCoy and Grant Heiken, Volcanic Hazards and Disasters in Human Antiquity, 2000
  3. ↑ Christos G. Doumas, The Wall Paintings of Thera, Athens 1991
  4. ↑ C. Michael Hogan, Akrotiri, The Modern Antiquarian
  5. ↑ Canopy collapse kills visitor to Santorini, International Herald Tribune, Sept. 2005

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акратыры, Сантарыні
  • Афіцыйны вэб-сайт
  • Старонка наведвальніка
  • Акратыры — тайна Сантарыні
  • Пра раскопкі Акратыры

Каардынаты: 36°21′05″ пн. ш. 25°24′13″ у. д. / 36.351389° пн. ш. 25.403611° у. д. (G) (O) (Я)36.351389, 25.403611



Акратыры, Сантарыні інфармацыя аб

Акратыры, Сантарыні

Акратыры, Сантарыні
Акратыры, Сантарыні
Акратыры, Сантарыні Вы чытаеце гэтую тэму.
Акратыры, Сантарыні якія, Акратыры, Сантарыні хто, Акратыры, Сантарыні апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video