TR | RU | UK | KK | EN |

Айхштэцкае княства-біскупства




Герб
Тэрыторыя княства-біскупствы ў 1717 годзе. Сталіца Айхштэт Мова(ы) нямецкая Форма кіравання Тэакратыя Князь-біскуп

Княства-біскупства Айхштэт (ням.: Fürstbistum Eichstätt або Hochstift Eichstätt) — духоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з XIV стагоддзя да Германскай медыятызацыі 1803 года. Княства знаходзілася на тэрыторыі сучаснай зямлі Баварыя на захад ад Рэгенсбурга і поўнач ад Нойбурга-на-Дунаі і Інгальштата, на поўдзень ад Нюрнберга і паўднёвы-ўсход ад Ансбаха. Тэрыторыя княства складалася з некалькіх не звязаных паміж сабой частак.

Гісторыя

У 740 годзе Вілібальд быў накіраваны Папам Рыгорам III у Германію. Цэнтрам яго місіі стаў горад Айхштэт. У 741 годзе ён быў пасвечаны ў біскупы. Так утварылася дыяцэзія Айхштэта.

У 1305 годзе сканаў, не маючы спадчынніка, апошні з графаў фон Хіршберг, які завяшчаў свае ўладанні Айхштэцкаму біскупству. Так біскуп Айхштэцкі стаў імперскім князем; на сходах князёў імперыі ён сядзеў паміж біскупамі Вормскім і Шпаерскім.

У 1525 годзе княства пацярпела ад сялянскай вайны.

Перад Трыццацігадовай вайной княства ў 1617 годзе далучылася да Каталіцкай лігі і стала адной з апор контррэфармацыі, тут разгарнулася паляванне на ведзьмаў.

У 1802 годзе ў рамках германскай медыятызацыі княства-біскупства было секулярызавана. У 1803 годзе разам з Зальцбургскім архібіскупствам яно ўвайшло ў склад Зальцбургскага курфюрства, а ў 1805 годзе ў адпаведнасці з умовамі Прэсбургскага міру яго тэрыторыя ўвайшла ў склад каралеўства Баварыя.



Айхштэцкае княства-біскупства Інфармацыю Аб

Айхштэцкае княства-біскупства


  • user icon

    Айхштэцкае княства-біскупства beatiful post thanks!

    29.10.2014


Айхштэцкае княства-біскупства
Айхштэцкае княства-біскупства
Айхштэцкае княства-біскупства Вы праглядаеце суб'ект
Айхштэцкае княства-біскупства што, Айхштэцкае княства-біскупства хто, Айхштэцкае княства-біскупства апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...