Айдар


Айда́р (крым. Ayder, حيدر‎;, ? — 1487) — крымскі хан у 1475 г. Трэці сын Хаджы-Гірэя.

У 1456 г. арганізаваў пераварот і на некаторы час адхіліў бацьку ад улады. Верагодна, за Айдара заступалася Залатая Арда, незадаволеная курсам Хаджы-Гірэя на незалежнасць Крыму. Падчас свайго кароткага знаходжання на стальцы Айдар імкнуўся прыцягнуць на свой бок Генуэзскую Кафу, абяцаючы зменшыць памеры штогадовай даніны з італьянскіх уладанняў у Крыме.

Праз некалькі месяцаў скінуты. Збег ад бацькі ў Літву, дзе заставаўся да яго смерці. Пры праўленні брата Нур-Даўлета вярнуўся ў Крым. Падчас звяржэння апошняга Менглі-Гірэем падтрымліваў брата і з гэтай прычыне трапіў пад арышт, але неўзабаве быў вызвалены і ў першае кіраванне Менглі-Гірэя знаходзіўся ў Крыме, выходзячы ў ваенныя паходы.

Каля 1477 г. (у перыяд часовага аднаўлення ардынскай улады) разам з Нур-Даўлетам збег у Літву, дзе прабыў два гады. Увосень 1479 г. разам з Нур-Даўлетам перасяліўся з Літвы ў Маскву. Неўзабаве з невядомых прычынах трапіў у няміласць у маскоўскага вялікага князя і быў адпраўлены ў высылку ў Волагду, дзе і памёр.

Літаратура

  • Гайворонский О (А. Е.). Созвездие Гераев. Краткие биографии крымских ханов. — Симферополь: «Доля», 2003.


Папярэднік:
Менглі I Гірэй
Хан Крыма
1475
Пераемнік:
Нур-Даўлет


Айдар інфармацыя аб

Айдар

Айдар
Айдар

Айдар аб відэа


Айдар Вы чытаеце гэтую тэму.
Айдар якія, Айдар хто, Айдар апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video