TR | RU | UK | KK | EN |

Азія

азія ардженто, азія карта
Азія — найбольшая па плошчы частка свету, разам з Еўропай утварае мацерык Еўразію. Плошча — каля 43,4 млн. км². Насельніцтва — 3720 млн. чал. (2001) (у Азіі пражывае найбольшая колькасць людзей).

Змяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар'і (выключэннем з'яўляецца Чукоцкі паўвостраў), на поўнач ад экватара. Мяжу з Еўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарах, рацэ Эмба, далей па Каспійскім моры, рацэ Кура, Сурамійскім перавалы, рацэ Рыёні, па Чорным і Мармуровым моры, пралівах Басфор і Дарданелы. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амерыкі яе аддзяляе вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у раздзеле «Асноўныя звесткі».

Зялёная вобласць - Еўропа; пурпурная/шэрая - Азія; A/B/C - альтэрнатыўныя азначэнні меж

Тры дадатковыя лініі меж на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэнні меж:

  • Лінія A — праходзіць па вяршынях Уральскіх гор і, далей, па рацэ Урал
  • Лінія B — праходзіць па Кума-Маныцкай упадзіне і, далей, па Азоўскім моры
  • Лінія C — па водападзеле Каўказскіх гор

Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласці, рэспублікі Комі, Свярдлоўскай і Курганскай абласцей, па мяжы Расіі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расійска-азербайджанскай і расійска-грузінскай межамі.

Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлантычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласці ўнутранага сцёку — басейны Каспійскага і Аральскага мора, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал якое па аб'ёме змяшчэння прэснай вады пераўзыходзіць усе азёры свету; у Байкале засяроджанае 20% сусветных запасаў прэснай вады (без уліку леднікоў). Мёртвае мора з'яўляецца найглыбокай у свеце тэктанічнай западзінай (-405 метраў ніжэй узроўню мардуючы). Узбярэжжа Азіі ў цэлым раздзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Аравійскі, Індастан, Карэйскі, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зондскія, Новасібірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.), якія займаюць у сукупнасці плошчу больш 2 млн. км²(2).

У аснове Азіі ляжаць чатыры вялізных платформы — Аравійская, Індыйская, Кітайская і Сібірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі свету займаюць горы і плоскагор'і. Усходняя Азія — раён актыўнага вулканізма. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энергетычнай сыравінай).

На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага на крайняй поўначы да экватарыяльнага на паўднёва-усходзе. Ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі), у той час як ва Усходняй Сібіры — рэзка кантынентальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі - паўпустынны і пустынны. Важную ролю ў жыцці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш 10 млн км².

Азія з космасу

На тэрыторыі Азіі да цяперашняга часу поўнасцю або часткова размешчанае 51 дзяржава. У межах Азіі — вялікая частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Змест

  • 1 Фізіка-геаграфічнае раянаванне
  • 2 Насельніцтва
  • 3 Асноўныя звесткі
  • 4 Гл. таксама

Фізіка-геаграфічнае раянаванне

У Азіі прынята вылучаць наступныя фізіка-геаграфічныя раёны:

  • Заходняя Азія (Каўказ і Пярэднеазіацкія нагор'і);
  • Паўднёва-Заходняя Азія (Аравійскі паўвостраў і Левант);
  • Паўднёвая Азія (паўвостраў Індастан і абток Шры-Ланка);
  • Паўднёва-Усходняя Азія (паўвостраў Індакітай і Малайскі архіпелаг);
  • Усходняя Азія (Карэйскі паўвостраў, Японскія астравы, усходняя частка Кітая);
  • Паўночная Азія (Сібір і паўночны ўсход Еўразіі);
  • Сярэдняя Азія (Памір, Цянь-Шань, Туранская нізіна).

Насельніцтва

Для Азіі характэрныя вельмі высокія сярэднегадавыя тэмпы росту колькасці насельніцтва (па гэтым паказчыку Азія саступае толькі Афрыцы); у апошні час яны, аднак, некалькі знізіліся і складаюць 1,3%. У Азіі пражывае больш за 60% усяго чалавецтва. У сукупнасці Кітай і Індыя даюць 40% сусветнай колькасці насельніцтва. 6 дзяржаў маюць больш за 100 млн. жых. (апроч названых вышэй — Інданезія, Пакістан, Бангладэш і Японія).

У Азіі жывуць прадстаўнікі трох галоўных рас чалавецтва — мангалоіднай (кітайцы і інш.), еўрапеоіднай (народы Заходняй Азіі) і экватарыяльнай (некаторыя народы Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі). Этнічны склад насельніцтва Азіі вельмі разнастайны.

У Азіі зарадзіліся шматлікія старажытныя цывілізацыі — кітайская, індыйская, сярэднеазіяцкая, вавілонская і інш. Спрыяльныя для земляробства раёны Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі далі пачатак шматлікім сучасным народам.

Асноўныя звесткі

Плошча: 43475 тыс. км2 (уключаючы астравы)
Плошча астравоў: 2000 тыс. км2
Сярэдняя вышыня над узроўням мора: 960 метраў
Найбольшая вышыня над узроўням мора: 8 848 метраў (г. Эверэст)
Найменшая вышыня над узроўням мора: -405 метраў (узровень Мёртвага мора)
Самы паўночны пункт: мыс Чалюскін
77° 43' c. ш.
104° 18' у. д.
Самы паўднёвы пункт: мыс Піай
1° 16' c. ш.
103° 30' у. д.
Самы заходні пункт: мыс Баба
39° 29' c. ш.
26° 04' у. д
Самы ўсходні пункт: мыс Дзяжнёва
66° 05' c. ш.
169° 40' з. д.
Рэгіёны свету
Амерыка Еўропа Азія Афрыка Акіянія
Палярныя вобласці Акіяны

азія ардженто, азія вікіпедія, азія карта, азія карта мира, азія на карті, азія тв, азія топік ам725, азія фото, азія центр


Азія Інфармацыю Аб

Азія


  • user icon

    Азія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Азія
Азія
Азія Вы праглядаеце суб'ект
Азія што, Азія хто, Азія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...