TR | RU | UK | KK | EN |

Азербайджан

азербайджан, азербайджанские песни 2018
Каардынаты:40°06′00″ пн. ш. 47°19′00″ у. д. / 40.1° пн. ш. 47.316667° у. д. (G) (O) (Я)40.1, 47.316667

Дэвіз:«Odlar Yurdu
(Краіна Агней)»Гімн:«Azərbaycan Marşı»На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры.Заснавана28 мая 1918 як АДР
28 красавіка 1920 як АзССРДата незалежнасці18 кастрычніка 1991 (ад СССР)Афіцыйная моваАзербайджанскаяСталіцаБакуНайбуйнейшыя гарадыБаку, Гянджа, Сумгаіт, Ленкарань, Нахічэвань, ХанкендзіФорма кіраванняПрэзідэнцкая рэспублікаПрэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Ільхам Аліеў
Артур РасізадэПлошча
• Усяго
• % воднай паверхні114-я ў свеце
86 600 км²
1,6 %Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Шчыльнасць
9 494 600 чал. (89-я)
105,8 чал./км²ІРЧП (2011)▲ 0,731  (высокі) (76-ы)ВалютаАзербайджанскі манат
(AZN, код 944)АвіякампаніяAZALІнтэрнэт-дамен.azКод ISOAZТэлефонны код+994Часавы пояс+4

Азербайджа́н (азерб.:Azərbaycan), Азербайджа́нская Рэспу́бліка (азерб.:Azərbaycan Respublikası) — дзяржава ў паўднёва-усходняй частцы Закаўказзя. З усходу абмываецца Каспійскім морам. Мяжуе на паўночным захадзе з Грузіяй, на поўначы з Расіяй, на паўднёвым захадзе Арменіяй і Турцыяй, на поўдні з Іранам. Дзяржаўная мова — азербайджанская. Большасць вернікаў вызнаюць іслам. У склад Азербайджана па канстытуцыі ўваходзяць Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка і тэрыторыя Нагорнага Карабаха. Нацыянальнае свята — Дзень Рэспублікі (28 мая).

Змест

  • 1 Этымалогія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Геаграфія
  • 4 Палітыка і дзяржаўны лад
  • 5 Культура
  • 6 Транспарт
  • 7 Узброеныя сілы
  • 8 Беларуска-азербайджанскія адносіны
  • 9 Вядомыя асобы
  • 10 Гл. таксама
  • 11 Літаратура
  • 12 Зноскі

Этымалогія

Гісторыя

Асноўны артыкул:Гісторыя АзербайджанаПалац шэкінскіх ханаў

На тэрыторыі сучаснага Азербайджана яшчэ да новай эры існавалі старажытныя дзяржавы Мана, Мідыя, Атрапатэна. На мяжы новай эры была створана дзяржава Каўказская Албанія. У VIII—X стагоддзях тэрыторыя Азербайджана трапіла пад уладу Арабскага халіфата. У XI—XIV стагоддзях тэрыторыя падвяргалася нашэсцям турак-сельджукаў, мангола-татараў, войскаў Цімура. У XVIII стагоддзі тут узнікла больш за 10 дзяржаўных утварэнняў, сярод якіх — Шэкінскае і Кубінскае ханствы. У XIX стагоддзі ў выніку руска-іранскіх войнаў 1805—1813 і 1826—1828 гадоў Паўночны Азербайджан увайшоў у склад Расійскай дзяржавы.

У 1917 годзе ў Баку была ўстаноўлена савецкая ўлада. 28 мая 1918 года была абвешчана Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка, якая праіснавала да 1920 года. У красавіку 1920 года была адноўлена савецкая ўлада, утворана Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. 30 снежня 1922 года Азербайджан увайшоў у СССР спачатку ў складзе Закаўказскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі, а пасля яе скасавання ў 1936 годзе — як саюзная рэспубліка.

18 кастрычніка 1991 года быў прыняты Канстытуцыйны акт аб дзяржаўнай незалежнасці Азербайджанскай Рэспублікі. Гэтым актам Азербайджанская Рэспубліка аб'яўлена пераемніцай Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

Азербайджанская Рэспубліка стала членам СНД 21 снежня 1991 года.

Геаграфія

Асноўны артыкул:Геаграфія АзербайджанаАсноўны артыкул:Спіс нацыянальных паркаў Азербайджана

Азербайджан размешчаны ў асноўным у субтрапічным поясе, тэрыторыя цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ў бок Каспійскага мора. Клімат Азербайджана ў асноўным субтрапічны. На паўднёвым усходзе, ля ўзбярэжжа Каспійскага мора — раён вільготных субтропікаў.

Азербайджан — горная краіна, дзе высокія хрыбты і пласкагор'і спалучаюцца з раўнінамі і нізінамі. Каля 60% усёй тэрыторыі займаюць горы, а 40% — нізіны (пераважна Кура-Араксінская нізіна).

У рэльефе вылучаюцца 4 часткі:горная сістэма Вялікі Каўказа (г. Базардзюзю, 4 466 м); горная сістэма Малы Каўказа, які ўключае ў сябе Нахічэванскую горную вобласць (г. Гямыш, 3 724 м; г. Капіджыг, 3 904 м); Ленкаранская горная сістэма (г. К'ёмюрк'ёй, 2 477 м); Кура-Араксінская нізіна, размешчаная ў цэнтры рэспублікі, частка якой ляжыць ніжэй за ўзровень акіяна (да 28 м).

Палітыка і дзяржаўны лад

Асноўны артыкул:Дзяржаўны лад Азербайджана

Азербайджан — прэзідэнтская рэспубліка. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт, які выбіраецца на тэрмін 5 гадоў усеагульным галасаваннем. Выканаўчая ўлада таксама належыць яму. Кіраўнік урада – прэм'ер-міністр.

Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальны сход (Мілі Меджліс, азерб.:Milli Məclis) Азербайджанскай Рэспублікі, 125-ці мясцовы аднапалатны парламент, які выбіраецца на 5 гадоў усеагульным галасаваннем.

Судовая ўлада належыць незалежным судам:Канстытуцыйнаму Суду, Вярхоўнаму Суду, Вышэйшаму Эканамічнаму Суду.

Культура

  • Азербайджанскі тэатр
  • Азербайджанскі тэатр оперы і балета
  • Азербайджанскі дзяржаўны аркестр народных інструментаў
  • Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр імя Узеіра Гаджыбекава
  • Азербайджанская дзяржаўная харавая капэла

Транспарт

  • Азербайджанская Дзяржаўная Чыгунка

Узброеныя сілы

  • Ваенна-паветраныя сілы Азербайджана
  • Нацыянальная гвардыя Азербайджана
  • Дзяржаўная пагранічная служба Азербайджана

Беларуска-азербайджанскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 11 чэрвеня 1993 года.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі на ўзроўні пасольстваў адкрыты адпаведна ў г.Баку і г. Мінску ў 2006 годзе. Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы — Мікалай Пацкевіч (з 2006 года), Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь — Ісфандзіяр Вагабзадэ (з 2011 года).

У 2006 годзе падпісаны Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2015 года.

2 мая 2007 года ў Баку Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў падпісалі Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве.

Вядомыя асобы

  • Лютфі Задэ (нар. 1921) — матэматык, заснавальнік тэорыі недакладных мностваў і невыразнай логікі
  • Мала Велі Відадзі — паэт

Гл. таксама

  • Пашпарт грамадзяніна Азербайджана

Літаратура

  • Азербайджан // Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.1:А — Аршын / Рэдкал.:Г. П. Пашкоў і інш —Мн.:БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).

Зноскі

  1. ↑ "Канстытуцыя Азербайджанскай Рэспублікі"
  2. ↑ Азербайджан
  3. ↑ Гэты горад фактычна кантралюецца непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай.
  4. ↑ Азербайджанская Республика.Верховный Суд Азербайджанской Республики. — «Азербайджанская Республика является президентской республикой.»  Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 5 мая 2012.
  5. ↑ Trend informasiya agentliyi:Azərbaycan əhalisinin sayı 9511,1 min nəfərə çatıb — xəbərin yayınlanma tarixi:14.06.2014
  6. ↑ The World Factbook
  7. ↑ Azerbaijan. Country Profile:Human Development Indicators.International Human Developpment Indicators. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 05 мая 2012. (англ.) 
  8. ↑ Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 15-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 11 чэрвеня 2008
  9. Беларусь і Азербайджан маюць вельмі добрыя перспектывы для эфектыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва// Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 2 траўня 2007
Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль |Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам:Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі:Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія |Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | ТайландМусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны КіпрМіжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння 

азербайджан, азербайджан карта, азербайджан махнылары, азербайджан новости, азербайджан сааты, азербайджан фильмы, азербайджан флаг, азербайджанская музыка, азербайджанские песни, азербайджанские песни 2018


Азербайджан Інфармацыю Аб

Азербайджан


  • user icon

    Азербайджан beatiful post thanks!

    29.10.2014


Азербайджан
Азербайджан
Азербайджан Вы праглядаеце суб'ект
Азербайджан што, Азербайджан хто, Азербайджан апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты:44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.:Isierna, руск.:Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.:Šalypy, руск.:Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны:не Тып сайта:пазнавальны Мова(ы):беларуская, руская Цяперашні с...