Адукацыя

адукацыя инфо, адукацыя и выхаванне
Адукацыя (лац.: educatio — выхаванне) — працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй. У больш шырокім плане адукацыя - гэта культурна-адукацыйная прастора, якая ахоплівае сям'ю, разнастайныя навучальна-выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную адукацыю, сацыяльна-педагагічную інфармаструктуру, адукацыйныя працэсы на вытворчасці і ў грамадска-культурным жыцці, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлектуальна-творчы і прафесійна-кваліфікацыйны патэнцыял народа.

У залежнасці ад характару падрыхтоўкі чалавека да жыцця і працы адрозніваюць агульную адукацыю і спецыяльную адукацыю; у залежнасці ад аб’ёму — пачатковую, сярэднюю і вышэйшую (толькі спецыяльная); паводле адносін да царквы (уплыву царквы) — свецкая і канфесійная. Падраздзяленні адукацыі адрозніваюцца ў розных адукацыйных сістэмах.

Узровень агульнай і адмысловай адукацыі абумаўляецца патрабаваннямі вытворчасці, станам навукі, тэхнікі і культуры, а таксама грамадскімі адносінамі. Адукацыя — сацыяльны інстытут, які выконвае функцыі падрыхтоўкі і ўключэнні індывіда ў розныя сферы жыццядзейнасці грамадства, прылучэнні яго да культуры.

Беларуская нацыянальная сістэма адукацыі ўключае агульную, прафесійную адукацыю, сямейнае, грамадскае выхаванне, самаадукацыю і самавыхаванне. У залежнасці ад аб'ёму і тэрмінаў навучання адрозніваюць агульную адукацыю (пачатковы, базавы і сярэдні ўзроўні), прафесійную адукацыю (дапрафесійная арыентацыя, адбор, сярэдняя прафесійная падрыхтоўка), вышэйшую адукацыю (падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін навукі, тэхнікі і культуры) і адукацыю дарослых (паслядыпломная адукацыя). Паводле формы навучання адукацыя бывае дзённая (стацыянарная), вячэрняя і завочная; паводле адносін да царквы - свецкая (незалежная ад уплыву царквы) і канфесійная, якую кантралюе царква. Змест адукацыі вызначаецца станам навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва, міжнародным і нацыянальным стандартамі, вучэбнымі планамі і праграмамі.

Змест

  • 1 Філасофія адукацыі
  • 2 Падыходы да адукацыі
  • 3 Узроўні адукацыі
  • 4 Галіны адукацыі
  • 5 Навуковыя кірункі ў сферы адукацыі
  • 6 Практыка адукацыі
  • 7 Гл. таксама
  • 8 У Сеціве
  • 9 Зноскі
  • 10 Літаратура

Філасофія адукацыі

Iдэя якаснай адукацыі, якая развівае чалавека і грамадства, зыходзіць з разумення Асветы. Асвета — гэта прылучэнне чалавека да свядомага саўдзелу ў сваім жыцці — прыняцце маральнасці чалавечай прыроды.

Адукацыя пачынаецца з азначэння сябе: я — ёсць Чалавек Разумны. Мая разумная прырода патрабуе адукацыі і культуры, без чаго годнае жыццё немагчыма. Адукацыя — сістэма спазнання ісціны аб міры і жыцці, заснаваная на дыялогу вучня і настаўнікі.

Падыходы да адукацыі

На працягу стагоддзяў вядуцца дыскусіі аб адукацыі — чаму і як трэба вучыць людзей.

  • Элітарнасць або эгалітарнасць: ці трэба даваць усім аднолькавую адукацыю, або трэба рыхтаваць інтэлектуальную эліту, а астатнім даваць неабходны мінімум?
  • Рабіць упор на практычна карысныя веды або на агульнае развіццё асобы?
  • Ці павінна адукацыя быць спецыялізаванай або ўніверсальнай?

Адукацыя павінна спалучаць універсальнасць і спецыялізацыю, як таго патрабуе прырода інфармацыі і чалавека, які інафармацыю засвойвае. Універсальнасць дыктуецца Адзінствам прыроды міру, часткай якой з’яўляецца чалавек разумны, а спецыялізацыя — разнастайнасцю ўмоў жыцця і магчымасцяў індывіда. Элітарнасць у адукацыі падобная абмежаванасці ў мысленні, што несумесна з прыродай розуму.

«Мудры той, хто ведае не шматлікае, а патрэбнае» — Эсхіл «Не імкніся ведаць усё, каб не стаць ва ўсім невукам» — Дэмакрыт

Узроўні адукацыі

  • Агульная адукацыя
    • Дашкольная адукацыя
    • Пачатковая агульная адукацыя
    • Асноўная агульная адукацыя
    • Сярэдняя (поўная) агульная адукацыя
    • Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі
  • Прафесійная адукацыя
    • Пачатковая прафесійная адукацыя
    • Сярэдняя прафесійная адукацыя
    • Вышэйшая прафесійная адукацыя
+ Бакалаўрыят + Магістратура
  • Паслявнузскае прафесійная адукацыя
    • Аспірантура
    • Дактарантура
    • Падвышэнне кваліфікацыі
    • Другая вышэйшая адукацыя
    • Перападрыхтоўка
  • Прафесійная падрыхтоўка
  • Дадатковая адукацыя дарослых

Галіны адукацыі

  • Горная адукацыя
  • Натуральна-навуковая адукацыя
  • Хіміка тэхналагічная адукацыя
  • Радыетэхнічная адукацыя
  • Будаўнічая адукацыя
  • Матэматычная адукацыя
  • Энергетычная адукацыя
  • Сельскагаспадарчая адукацыя
  • Медыцынская адукацыя
  • Гістарычная адукацыя
  • Педагагічная адукацыя
  • Ваенная адукацыя
  • Юрыдычная адукацыя
  • Эканамічная адукацыя
  • Тэалагічная адукацыя
  • Бізнес-адукацыя

Навуковыя кірункі ў сферы адукацыі

  • Акмеалогія
  • Андрагогіка
  • Дыдактыка
  • Дыдактычная эўрыстыка
  • Гісторыя педагогікі
  • Карэкцыйная педагогіка
  • Метадалогія педагогікі
  • Методыка навучання
  • Педагогіка
  • Педагагічная іннаватыка
  • Педагагічная псіхалогія
  • Педалогія
  • Псіхалогія
  • Сацыяльная педагогіка
  • Параўнальная педагогіка
  • Сурдапедагогіка
  • Кіраванне адукацыяй
  • Філасофія адукацыі

Практыка адукацыі

  • Арганізацыя вучэбнага працэсу
  • Педагагічныя тэхналогіі
  • Электроннае навучанне
  • Дыстанцыйнае навучанне
  • Стандарт адукацыі

Гл. таксама

У Сеціве

  • Сістэмы дыстанцыйнага навучання

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 БелСЭ, Т.1, С.132.
  2. ↑ Юрыдычныя вызначэнні адукацыі могуць быць болей падрабязнымі, і адрознівацца ў розных нацыянальных заканадаўствах.

Літаратура

  • Александрова О. А. Образование: доступность или качество — последствия выбора // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 2. — С. 83-93. (руск.) 
  • Воробьев Ю. Л. Периферийный рынок образовательных услуг: взгляд из провинции // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 3. — С. 62-70. (руск.) 
  • Гуревич П. С. Психология элитарного образования // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 4. — С. 128-138. (руск.) 
  • Гневашева В. А., Луков Вал. А. Тема высшего образования в новейшей российской научной литературе. (руск.) 
  • Ильинский И. М. Об элитарном образовании // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 3. — С. 6-13. (руск.) 
  • Кузнецова Т. Ф. Философия, философская культура и гуманитаризация высшего образования // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 1. — С. 22-28. (руск.) 
  • Образование в DMOZ.ORG (руск.) 
  • Плаксий С. И. Качественные параметры высшего образования // Знание. Понимание. Умение. — 2004. — № 1. — С. 19-24. (руск.) 
  • Сянькевіч Г. Р. Адукацыя // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.1. А — Афіна / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1969. — 624 с.: іл., карты. С.132.
  • Адукацыя // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7

адукацыя и выхаванне, адукацыя инфо


Адукацыя Інфармацыю Аб

Адукацыя


  • user icon

    Адукацыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Адукацыя
Адукацыя
Адукацыя Вы праглядаеце суб'ект
Адукацыя што, Адукацыя хто, Адукацыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...