TR | RU | UK | KK | EN |

Адрыян Лопес Альварэс


* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 2 верасня 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Адрыян Лопес Альварэс (ісп.: Adrián López Álvarez; 8 студзеня 1988, Цьерга, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік клуба «Вільярэал» (у арэндзе з «Порту»).

Змест

  • 1 Кар'ера
    • 1.1 Клубная
    • 1.2 Міжнародная
  • 2 Дасягненні
    • 2.1 Клубныя
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Кар'ера

Клубная

У юнацтве гуляў за клуб «Рэал Аўеда» ў трэцяй лізе іспанскага футбола, не маючы аднак з клубам дзейны кантракт. У кастрычніку 2006 года ў якасці вольнага агента перайшоў у склад «Дэпартыва», які, аднак, выплаціў за іграка кампенсацыю ў памеры 330 тысяч еўра.

У сезоне 2007/08 Адрыян быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Алавес», які гуляў у Сегундзе. Пасля таго як ён дапамог басконскаму клуба пазбегнуць вылету з лігі, Лопес вярнуўся ў Ла-Карунью, каб зноў быць аддадзеным у арэнду, 14 жніўня ігрок далучыўся да «Малагі». Сезон 2009/10 Адрыян пачаў у «Дэпартыва», рэгулярна выходзячы ў стартавым складзе.

У 2011 годзе Адрыян быўна правах вольнага агента прымкнуў да «Атлетыка», падпісаўшы кантракт з клубам 19 ліпеня і пагадзіўшыся на чатырохгадовы кантракт. Праз дзевяць дзён, у свой афіцыйны дэбют, ён стаў асістэнтам у абодвух галах Хасэ Антоніа Рэеса, калі мадрыдскі клуб атрымаў хатнюю перамогу ў гульні Лігі Еўропы супраць нарвежскага «Стромсгадсэта» з лікам 2:1.

У ліпені 2014 года перайшоў у «Порту» за 11 млн еўра і падпісаў кантракт на пяць гадоў. 31 жніўня 2015 года вярнуўся ў Іспанію, на правах гадавой арэнды стаўшы іграком «Вільярэала».

Міжнародная

25 мая 2012 года Адрыян быў уключаны трэнерам зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ў пашыраны спіс зборнай на Еўра-2012, аднак у выніковы спіс не патрапіў. 26 мая адгуляў у таварыскай гульні супраць зборнай Сербіі і вызначыўся голам на 64 хвіліне.

Дасягненні

Клубныя

«Атлетыка»:

  • Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2012
  • Пераможца Лігі Еўропы: 2012

Зноскі

  1. ↑ Adrián signs for Atlético. clubatleticodemadrid.com
  2. ↑ El Atlético se inventa otro lío. Diario AS
  3. ↑ "Вильярреал" взял в аренду у "Порту" Адриана Лопеса. football.by

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адрыян Лопес Альварэс
  • Профіль на афіцыйным сайце ФК «Атлетыка»
  • Профіль на BDFutbol
  • Статыстыка на National Football Teams
  • Профіль на Futbolme
  • Профіль на сайце transfermarkt.co.uk



Адрыян Лопес Альварэс Інфармацыю Аб

Адрыян Лопес Альварэс


  • user icon

    Адрыян Лопес Альварэс beatiful post thanks!

    29.10.2014


Адрыян Лопес Альварэс
Адрыян Лопес Альварэс
Адрыян Лопес Альварэс Вы праглядаеце суб'ект
Адрыян Лопес Альварэс што, Адрыян Лопес Альварэс хто, Адрыян Лопес Альварэс апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...