TR | RU | UK | KK | EN |

Аграгарадок Майсееўка


Майсе́еўка (трансліт.: Majsiejeŭka, руск.: Мойсеевка) — аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Змест

  • 1 Геаграфія
    • 1.1 Размяшчэнне
    • 1.2 Гідраграфія
  • 2 Транспартная сетка
  • 3 Інфармацыя
  • 4 Гісторыя
  • 5 Насельніцтва
    • 5.1 Колькасць
    • 5.2 Дынаміка
  • 6 Зноскі
  • 7 Літаратура
  • 8 Спасылкі

Геаграфія

Размяшчэнне

У 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 188 км ад Гомеля, 20 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія

На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, амаль паралельна з якой на ўсходзе і захадзе праходзяць кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудавана 50 цагляных катэджаў у якіх змесціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка», малочнатаварная ферма, мехпарк, зерняток. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт, крама.
Помнік землякам — на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1991 годзе пастаўлены абеліск.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVIII стагоддзя. Паводле прывілея 1775 года ва ўладанні абознага літоўскага М. С. Лапаты. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. На 1795 год — сяло ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Качай-Балота Домны і Кацярыны Бухарыных. У 1879 годзе ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 года знаходзілся ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета.

У 1925 годзе ў Раманішчаўскім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 32 двары і забілі 23 жыхары. Напачатку снежня 1943 года, калі савецкія вайскі ўступілі ў Акцябрскую партызанскую зону, побач з вёскамі Майсееўка, Гадуні і Любань з 28 лістапада да 21 снежня 1943 года існаваў прарыў у абароне нямецкіх войскаў шырынёй каля 10 км, вядомы як «Рудабельскія вароты». 33 жыхары загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 160 гаспадарак, 389 жыхароў.

Дынаміка

  • 1795 год — 21 двор, 69 жыхароў.
  • 1897 год — 58 двароў, 419 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 120 двароў.
  • 1940 год — 140 двароў, 517 жыхароў.
  • 1959 год — 333 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 169 двароў, 456 жыхароў.
  • 2004 год — 165 гаспадарак, 444 жыхары.

Зноскі

  1. ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аграгарадок Майсееўка


Аграгарадок Майсееўка Інфармацыю Аб

Аграгарадок Майсееўка


  • user icon

    Аграгарадок Майсееўка beatiful post thanks!

    29.10.2014


Аграгарадок Майсееўка
Аграгарадок Майсееўка
Аграгарадок Майсееўка Вы праглядаеце суб'ект
Аграгарадок Майсееўка што, Аграгарадок Майсееўка хто, Аграгарадок Майсееўка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...