Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)


22 чэрвеня — 29 чэрвеня 23 ліпеня, 1941

Месца

Брэсцкая крэпасць, Беларуская ССР

Вынік

Узяцце крэпасці

Праціўнікі
СССР Германія
Камандуючыя
маёр Пётр Гаўрылаў,
капітан Іван Зубачоў,
палкавы камісар Яфім Фамін
генерал-лейтэнант Фрыц Шліпер
Сілы бакоў
на пачатак штурму:
9000—11 000
на пачатак штурму:
17 000
Страты
2000 забітых,
7000 палонных, у тым ліку 100 афіцэраў
467 забітых
звыш 1000 параненых
 Brest Fortress на Вікісховішчы

Абарона Брэсцкай крэпасці — абарона Брэсцкай крэпасці савецкімі войскамі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня — канец ліпеня 1941 Абарона старой крэпасці стала ўзорам стойкасці і мужнасці

На працягу тыдня гарнізон крэпасці стрымліваў націск 45-й нямецкай пяхотнай дывізіі, якую падтрымлівалі артылерыя і авіяцыя Пасля агульнага штурму 29-30 чэрвеня немцам удалося авалодаць галоўнымі ўмацаваннямі Пасля гэтага абаронцы крэпасці працягвалі змагацца на асобных участках ва ўмовах недахопу вады, харчавання, баепрыпасаў і медыкаментаў

Змест

  • 1 Пачатковая дыспазіцыя
  • 2 22 чэрвеня
  • 3 23-30 чэрвеня
  • 4 Ліпень
  • 5 Удзельнікі абароны
  • 6 Ушанаванне памяці
  • 7 Літаратура
  • 8 Спасылкі

Пачатковая дыспазіцыяправіць | правіць зыходнік

Напярэдадні вайны ў крэпасці дыслацыраваліся часці 6-й і 42-й стралковых дывізій 4-й арміі, падраздзяленні 17-га Брэсцкага пагранатрада, 33-га асобнага інжынернага палка, частка 132-га батальёна войск НКУС, штабы часцей Некаторыя часці або іх падраздзяленні знаходзіліся ў лагерах, на палігонах, на будаўніцтве ўмацаванага раёна На час пачатку штурму ў крэпасці было ад 7 да 8 тыс савецкіх воінаў, жыло 300 сем'яў ваеннаслужачых

Штурмавалі крэпасць нямецкія 45-я пяхотная дывізія каля 17 тыс салдат і афіцэраў ва ўзаемадзеянні з 31-й і 34-й пяхотнымі дывізіямі 12-га армейскага корпуса 4-й арміі, а таксама 2 танкавыя дывізіі 2-й танкавай групы Гудэрыяна пры падтрымцы авіяцыі і часцей узмацнення, якія мелі на ўзбраенні цяжкія артылерыйскія сістэмы Паводле плана нямецкага камандавання авалодаць крэпасцю неабходна было да 12 гадзін дня 2261941

22 чэрвеняправіць | правіць зыходнік

У першыя гадзіны вайны Брэст і крэпасць былі падвергнуты масіраванаму артабстрэлу і авіябамбардзіроўцы У выніку большасць складоў, іншых ваенных аб'ектаў, водаправод былі разбураны, перарвана сувязь; значная частка байцоў і камандзіраў выведзены са строю, гарнізон крэпасці расчлянёны на асобныя групы Цяжкія баі разгарнуліся на граніцы, у горадзе і крэпасці

Праціўнік ставіў за мэту, выкарыстаўшы раптоўнасць нападу, захапіць Цытадэль, потым іншыя ўмацаванні і прымусіць савецкі гарнізон да капітуляцыі Перадавыя часці 45-й нямецкай дывізіі спрабавалі з ходу авалодаць крэпасцю Упартае супраціўленне савецкіх воінаў і пагранічнікаў дало магчымасць раніцай 22 чэрвеня выйсці з крэпасці прыблізна палавіне асабовага складу ў раёны сканцэнтравання сваіх часцей, эвакуіраваць першых параненых У крэпасці засталося 3,5-4 тыс савецкіх воінаў

Цярэспальская брама

У першы дзень баёў да 9 гадзін раніцы крэпасць была абкружана Штурмавыя групы праз Цярэспальскае ўмацаванне і мост каля Цярэспальскіх варот прарваліся ў Цытадэль, захапілі будынак палкавога клуба там пакінулі карэкціроўшчыкаў артылерыйскага агню Адначасова развівалася наступленне ў напрамку Холмскіх і Брэсцкіх варот, каб злучыцца з групамі, што наступалі з боку Валынскага і Кобрынскага ўмацаванняў На працягу першага дня абаронцамі адбіта 8 жорсткіх атак пяхоты, вораг выбіты з Цытадэлі; толькі нешматлікія нямецкія аўтаматчыкі ўкрыліся ў будынках клуба і сталоўкі начсаставу на другі дзень былі знішчаны, якія потым не раз пераходзілі з рук у рукі Праціўнік захапіў некалькі казематаў апусцелых казармаў 132-га батальёна Амаль адначасова баі разгарнуліся на тэрыторыі ўсіх умацаванняў Абаронцаў узначалілі камандзіры і палітработнікі, у асобных выпадках — радавыя байцы

23-30 чэрвеняправіць | правіць зыходнік

Баі ў крэпасці прынялі зацяжны характар На тэрыторыі Цярэспальскага ўмацавання пагранічнікі ачысцілі ад праціўніка большую частку ўмацаванняў, аднак з-за недахопу боепрыпасаў і вялікіх страт утрымаць яе не маглі У ноч на 25 і 30 чэрвеня яны групамі фарсіравалі Заходні Буг і далучыліся да абаронцаў Цытадэлі і Кобрынскага ўмацавання На Валынскім умацаванні камандзіры арганізавалі абарону ў межах шпіталя, на астатняй тэрыторыі яна мела ачаговы характар і працягвалася да канца тыдня; некаторыя байцы ўліліся ў рады абаронцаў Цытадэлі, нямногія прабіліся з акружэння

У Цытадэлі — самым буйным вузле абароны — да канца дня 22 чэрвеня вызначыліся асобныя ўчасткі абароны: у раёне Цярэспальскіх варот, у паўночнай частцы абарончай казармы, каля Брэсцкіх варот, у казарме 33-га асобнага інжынернага палка, у раёне Белага палаца, у раёне размяшчэння 84-га стралковага палка, будынку інжынернага ўпраўлення 24 чэрвеня на нарадзе камандзіраў і палітработнікаў было вырашана стварыць зводную баявую групу Паводле загаду № 1 камандзірам групы прызначаны капітан І Зубачоў, яго намеснікам — палкавы камісар Я Фамін Практычна яны змаглі ўзначаліць абарону толькі ў Цытадэлі Паводле рашэння камандавання былі зроблены спробы прарваць кальцо акружэння, аднак беспаспяхова

Кобрынскае ўмацаванне

На Кобрынскім умацаванні ў раёне Заходняга фронту і дамоў начсаставу абарона працягвалася 3 дні У раёне Усходніх варот амаль 2 тыдні змагаліся байцы 98-га асобнага процітанкавага артылерыйскага дывізіёна У паўночнай частцы галоўнага вала і ў раёне Паўночных варот 2 дні стрымлівалі ворага савецкія воіны, а потым адышлі ва Усходні рэдзюіт форт, дзе абарону трымалі байцы 393-га асобнага зенітна-артылерыйскага дывізіёна, 333-га стралковага палка, воіны іншых часцей каля 400 байцоў і камандзіраў пад кіраўніцтвам маёра П Гаўрылава

У поўным акружэнні, пры нястачы вады, прадуктаў, боепрыпасаў і медыкаментаў гарнізон змагаўся, адбіваючы па 6-8 атак за дзень Разам з байцамі былі жанчыны і дзеці

Да канца чэрвеня гітлераўцамі захоплена большая частка тэрыторыі крэпасці 29 і 30 чэрвеня вёўся бесперапынны 2-сутачны штурм з выкарыстаннем 500- і 1800-кілаграмовых авіябомбаў У выніку кровапралітных баёў і вялікіх страт абарона распалася на шэраг ізаляваных ачагоў супраціўлення

Ліпеньправіць | правіць зыходнік

Да 12 ліпеня ва Усходнім форце вяла баі група савецкіх байцоў Пазней, вырваўшыся з форта, яна змагалася ў капаніры за знешнім валам умацавання Цяжка параненыя П Гаўрылаў і зампалітрука Р Дзеравянка трапілі ў палон 23 ліпеня Савецкія воіны працягвалі змагацца і пасля 20 ліпеня Пра апошнія дні барацьбы вядома мала Да гэтых дзён адносяцца надпісы, што пакінулі на сценах крэпасці яе абаронцы: «Памром, але з крэпасці не пойдзем», «Я паміраю, але не здаюся Бывай, Радзіма 20VII41 г»

Удзельнікі абароныправіць | правіць зыходнік

  • Алесь Махнач

Ушанаванне памяціправіць | правіць зыходнік

Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой, галоўны ўваход

Удзельнікі абароны ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, званне Героя Савецкага Саюза прысвоена П Гаўрылаву і начальніку 9-й пагранзаставы А Кіжаватаву 851965 крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой» з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» На тэрыторыі крэпасці створаны Музей Брэсцкай крэпасці-героя, адкрыты мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой; адна з вуліц горада названа вуліцай Герояў абароны Брэсцкай крэпасці

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Р Алиев: Штурм Брестской крепости М: ЭКСМО, 2010 Рецензия на книгу Алиева на беларусском языке
  • Кристиан Ганцер руководитель группы авторов-составителей, Ирина Еленская, Елена Пашкович и др: Брест Лето 1941 года Документы, материалы, фотографии Смоленск: Инбелкульт, 2016 ISBN 978-5-00076-030-7 1
  • Кристиан Ганцер: Воспоминания защитников Брестской крепости как исторические источники Проблемы и шансы // Е И Пашкович ред: Личность в истории Героическое и трагическое Сборник материалов VI международной конференции Брест, 22-23 ноября 2013 года В двух частях Часть 2 Брест 2015, с 32-42 2
  • Кристиан Ганцер: Переводчик виноват Влияние перевода на восприятие исторических событий на примере отчета генерал-майора Фрица Шлипера о боевых действиях по захвату Брест-Литовска // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць Выпуск 13 Мінск 2015, с 39-45 3
  • Ганцэр Крыстыян Памяць і забыццё: ушанаванне герояў Брэсцкай крэпасці //Сіябган Дусэт, Андрэй Дынько, Алесь Пашкевіч ред: Вяртанне ў Еўропу: Мінулае і будучыня Беларусі Варшава 2011, стр 141—147 4
  • Ганцэр Крыстыян Пашковіч Алена «Гераізм, трагізм, мужнасьць» Музей абароны Берасьцейкай крэпасьці// ARCHE пачатак № 2/2013 чэрвень 2013, с 43-595
  • Ходцава Т Брэсцкай крэпасці абарона // ЭГБ у 6 т Т2 — Мн, 1994
  • Christian Ganzer: Straty po stronie niemieckiej i radzieckiej jako wskaźnik długotrwałości i intensywności walk o twierdzę brzeską // Białoruskie Zeszyty Historyczne, 40, 2013, стр 171—188
  • Ganzer Christian Czy «legendarna twierdza» jest legendą Oborona twierdzy brzeskiej w 1941 r w świetle niemeckich i austriackich dokumentów archiwalnych // Wspólne czy osobne Miesca pamięci narodów Europy Wschodniej Białystok/Kraków 2011, стр 37-47 6
  • Ganzer Christian, Paškovič Alena «Heldentum, Tragik, Kühnheit» Das Museum der Verteidigung der Brester Festung"// Osteuropa 12/2010, стр 81-96 7

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абарона Брэсцкай крэпасці 1941
  Аперацыя «Барбароса»


Абарона Брэсцкай крэпасці (1941) Інфармацыю Аб

Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)


  • user icon

    Абарона Брэсцкай крэпасці (1941) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)
Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)
Абарона Брэсцкай крэпасці (1941) Вы праглядаеце суб'ект
Абарона Брэсцкай крэпасці (1941) што, Абарона Брэсцкай крэпасці (1941) хто, Абарона Брэсцкай крэпасці (1941) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...