TR | RU | UK | KK | EN |

Абарона Брэсцкай крэпасці (1939)


14—17 верасня 1939

Месца

Брэст-над-Бугам і наваколлі

Вынік

Перамога немцаў і СССР

Праціўнікі
 Трэці рэйх
 СССР з 22 верасня 1939
Польшча
Камандуючыя
генерал танкавых войскаў
Гейнц Гудэрыян
з 22 верасня камбрыг Крывашэін
брыгадны генерал
Канстанцін Плісоўскі
Сілы бакоў
Люфтвафэ і Вермахт:

каля 5000 чалавек
каля 28 танкаў
некалькі самалётаў
у 6 разоў больш гармат, чым у палякаў

Войска Польскае:

4 батальёна 2500 чалавек
некалькі батарэй
14 танкаў
2 бронецягніка
у 6 разоў менш гармат, чым у немцаў

Шаблон:Падзеі ў Польшчы ў верасні 1939 года

Пара танкаў FT-17, заблакаваўшых паўночную браму крэпасці

Абарона брэсцкай крэпасці — бітва ў ходзе Другой сусветнай вайны Уключае ў сябе бітву за Брэст і абарону Брэсцкай крэпасці войскамі Польшчы 14—17 верасня 1939 года

Змест

  • 1 Падрыхтоўка
  • 2 Наступленне
  • 3 Прыход савецкіх войскаў
  • 4 Гл таксама
  • 5 Спасылкі

Падрыхтоўкаправіць | правіць зыходнік

Першыя авіяўдары былі здзейсненыя войскамі Германіі ўжо 2 верасня 1939 года: было скінута 10 бомб, якія пашкодзілі «Белы палац» У казармах у той час размяшчаліся маршавыя батальёны 35-га і 82-га пяхотных палкоў, мабілізаваныя рэзервісты і іншыя, выпадковыя, фарміраванні

Да 13 верасня былі эвакуіраваныя сем'і ваенных, масты і праходы — замінаваны, галоўная брама была заблакавана танкамі, а для пяхоты былі зладжаны акопы ў земляных валах

Наступленнеправіць | правіць зыходнік

На Брэст наступаў XIX бранятанкавы корпус генерала Гудэрыяна Гудэрыян меў прыказ захапіць горад, не дапусціўшы адступлення гарнізона на поўдзень для яднання з асноўнымі сіламі польскай аператыўнай групы «Нараў» Нямецкія ваенныя фарміраванні значна перавышалі па колькасці польскія: у 2 разы ў пяхоце, у 4 разы ў танках, у 6 разоў — у артылерыі

14 верасня 1939 года 77 танкаў 10-й танкавай дывізіі зрабілі спробу захапіць горад і крэпасць раптоўна, але атака была адбіта польскай пяхотай пры падтрымцы 12 танкаў FT-17 усе польскія такні пры гэтым былі падбіты У той жа дзень нямецкая артылерыя і авіяцыя пачалі масавае бамбарзіроўка крэпасці Раніцай наступнага дня, пасля жорсткіх вулічных баёў, немецкія войскі кантралявалі ўжо большую частку горада Абаронцы горада адступілі да крэпасці

Раніцай 16 верасня немцы 10-я танкавая і 20-я матарызаваная дывізіі пачалі штурм крэпасці, адбіты гарнізонам Пад вечар яны ўзялі пад кантроль грэбень вала, але далей прасунуцца не здолелі Шмат пашкоджанняў нямецкія танкі атрымалі ад двух FT-17, якія былі пастаўленыя ў брамах крэпасці Падчас штурму быў смяротна паранены ад’ютант Гудэрыяна Усяго з 14 верасня польскія войскі адбілі 7 атак, страціўшы пры гэтам каля 40% асабістага складу; сам Плісоўскі таксама быў паранены Ноччу 17 верасня Плісоўскі прыказаў войскам адыходзіць ад крэпасці праз Буг на поўдзень Па непашкоджаным мосце польскія часткі адыйшлі да Цярэспальскага ўмацавання, а адтуль у Цярэспаль

17 верасня застаўшыеся добраахвотна часткі прынялі бой на Паўночным востраве Ноччу рэшткі батальёна з адной артылерыйскай гарматай таемна занялі форт Граф Берг форт Сікорскага, які немцы лічылі пустым Пра сваю памылку немцы даведаліся толькі 19 верасня, прапанаваўшы затым здацца, але Вацлаў Радзішэўскі адмовіў З раніцы 20 верасня нямецкія войскі пачалі абстрэл астравы гаўбіцамі Пяхотных атак, між тым, немцы не прадпрымалі

Прыход савецкіх войскаўправіць | правіць зыходнік

Гейнц Гудэрыян і Сямён Крывашэін падчас сумеснага парада ў Брэсце

Сітуацыя змянілася 22 верасня 1939 года з прыходам у Брэст перадавых частак Чырвонай Арміі Увечары таго ж дня, пасля артпадрыхтоўкі на штурм форта пры падтрымцы браневікоў, пайшлі часткі 29-й танкавай брыгады на чале з камбрыгам Сямёнам Крывашэіным Абарноцы форта адбілі тры атакі і нават падбілі адзін бронеаўтамабіль з адзінай гарматы, якую яны мелі Другі бранявік зваліўся ў роў

29-я бранятанкавая брыгада пераследавала генерала Плісоўскага далей У выніку ён патрапіў у савецкі палон, а ў красавіку 1940 года пакараны ў Харкаве

22 верасня 1939 года, згодна з сакрэтным пратаколам да Пакта аб ненападзе, быў праведзены супольны ваенны парад нямецкіх і савецкіх войскаў, а Брэст перададзенае пад савецкі кантроль

Гл таксамаправіць | правіць зыходнік

  • Брэсцкая крэпасць

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • Аляксей Норкін, Как защищали Брестскую крепость в сентябре 1939-го Безумству храбрых поем мы славу! руск 
  • Сайт мемарыяльнага комплексу гісторыі Брэсцкай крэпасці

Шаблон:Узброеныя сілы Польшчы ў Вераснёвай вайне


Абарона Брэсцкай крэпасці (1939) Інфармацыю Аб

Абарона Брэсцкай крэпасці (1939)


  • user icon

    Абарона Брэсцкай крэпасці (1939) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Абарона Брэсцкай крэпасці (1939)
Абарона Брэсцкай крэпасці (1939)
Абарона Брэсцкай крэпасці (1939) Вы праглядаеце суб'ект
Абарона Брэсцкай крэпасці (1939) што, Абарона Брэсцкай крэпасці (1939) хто, Абарона Брэсцкай крэпасці (1939) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...