TR | RU | UK | KK | EN |

Абалонь (мясцовасць)


Кіеў

Адміністрацыйны раён горада:

Абалонскі

Паштовыя індэксы:

04205

Абало́нь укр: Оболо́нь — гістарычная мясцовасць на поўначы Кіева, размешчаных на правым беразе Дняпра Назва паходзіць ад старажытнарускага слова болонь, болоние руск , што азначае «заліўной луг», «нізкі, заліваямы вадой бераг ракі»1

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Праспекты і вуліцы
  • 3 Зноскі
  • 4 Крыніцы

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Абалонь згадваецца ў летапісах з 1096 года ў сувязі з адбіваннем нападаў качэўнікаў і княжацкімі міжусобіцамі У старажытнасці заліўныя лугі Абалоні выкарыстоўваліся пад пашы На тэрыторыі раёна былі выяўлены рэшткі раннеславянскага паселішча 1-га стагоддзя да н э - 2-га стагоддзя н э

Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што раннія славяне мелі высокі для свайго часу ўзровень жыцця Яны дамагліся дасканаласці у вытворчасць вырабаў з бронзы, жалеза і керамікі Старажытныя жыхары Абалоні вялі актыўныя абменныя сувязі з антычнымі гарадамі Паўночнага Прычарнамор'я

Часам мяшчане і купцы выкарыстоўвалі Абалонь для перапраўкі кантрабанды У 1774 годзе ля Іарданскага возера, на заставе былі затрыманыя мяшчане Бліставёцэў і Каталічэнка, якія спрабавалі незаконна правезці ў Кіеў французскае віно У сярэднія вякі зямлі Абалоні сталі настолькі прэстыжнымі, што іх імкнуліся займець многія Мала таго ў спрэчках за межы надзелаў даходзілі не толькі да судовага разбору, а і да рукапрыкладства Каб вырашыць зямельныя канфлікты даводзілася ўмешвацца першым асобам дзяржавы Справядлівасць на Абалоні наводзілі гетманы Багдан Хмяльніцкі і Іван Мазепа, цары Аляксей Міхайлавіч і Пётр I

На Абалоні бываў малады Аляксандр Купрын Ён напісаў цікавыя нарысы для кіеўскай газеты «Жыццё і мастацтва» Адзін з іх - «Абалонскае спусташэнне» быў надрукаваны ў 1895 годзе

З канца 1960-х на Абалоні пачынае будавацца жылы масіў Асноўная забудова выканана ў 1973-1980 Аўтары праекта - архітэктары Г М Слуцкі, Ю А Паскевіч, Л І Філёнгі і інш Пры планаванні масіва вялікая ўвага надавалася прыродным умовам мясцовасці Масіў забудаваны ў асноўным 9-ці і 16-ці павярховымі дамамі, і спланаваны па асабліваму, сотападобнаму плану - мікрараёны нагадваюць соты па форме У кожным мікрараёне - дзіцячыя садкі, школы, ўніверсамы, маецца два кінатэатра Цікавая таксама сістэма бюветаў, якія ёсць у кожным мікрараёне

Абалонь была злучаная з цэнтрам лініяй метрапалітэна: ў 1980 годзе былі здадзены ў эксплуатацыю станцыі «Пэтрыўка» і «Праспект Корнейчука» пераназваная ў «Абалонь», у 1982 годзе - «Мінская» і «Герояў Дняпра»

У 1990 годзе быў адкрыты яхтклуб для дзяцей і дарослых Прыбярэжная частка Абалоні з'яўляецца папулярнай зонай адпачынку сярод кіяўлян На Абалоні ёсць тры заліва: Абалонскі, Сабачае Вусце і Наталка невялікі

Падчас другога перыяду забудовы 2000 - у Абалоні з'явіліся новыя, больш вышынныя 22-25 паверхаў жылыя дамы, пабудаваныя ў асноўным бліжэй да Дняпра Абалонь стала лічыцца прывабным жылым раёнам Кватэры ў новых дамах больш дарагія, чым у абалонскіх дамах старой забудовы, аднак танней кватэр у цэнтры Кіева

Праспекты і вуліцыправіць | правіць зыходнік

Асноўныя магістралі Абалоні - праспекты Абалонскі і Герояў Сталінграда Вуліцы: Герояў Дняпра, Маршала Маліноўскага, Маршала Цімашэнкі, Зоі Гайдай

Багатырская вуліца, на якой размешчаны піўзавод «Абалонь», з'яўляецца мяжой раёна Абалонь але не адміністрацыйнага Абалонскі раёна

Зноскіправіць | правіць зыходнік

  1. ↑ Слоўнік-даведнік «Слова пра паход Ігараў» руск 

Крыніцыправіць | правіць зыходнік

  • Усё пра Абалонь укр 
  • Гістарычная даведка аб Абалонскім раёне укр 


Абалонь (мясцовасць) Інфармацыю Аб

Абалонь (мясцовасць)


  • user icon

    Абалонь (мясцовасць) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Абалонь (мясцовасць)
Абалонь (мясцовасць)
Абалонь (мясцовасць) Вы праглядаеце суб'ект
Абалонь (мясцовасць) што, Абалонь (мясцовасць) хто, Абалонь (мясцовасць) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...