TR | RU | UK | KK | EN |

Італія

італія, італія фото
Каардынаты: 43°00′00″ пн. ш. 12°00′00″ у. д. / 43° пн. ш. 12° у. д. (G) (O) (Я)43, 12

Гімн: «Il Canto degli Italiani (Песня італьянцаў)» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Заснавана 2 чэрвеня 1946 Афіцыйная мова італьянская Сталіца Рым Найбуйнейшыя гарады Рым, Мілан, Неапаль, Турын, Палерма, Генуя, Балоння, Фларэнцыя, Бары, Катанія, Венецыя Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Серджа Матарэла
Матэа Рэнцы Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 70-я ў свеце
301 230 км²
2,4 Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
60 605 053 чал. (23-я)
201.1 чал./км²  (43-я) ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$1,771 трлн  (10-ы)
$29 417  (27-ы) ВУП (намінал)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$2,036 трлн  (7-ы)
$33 828  (22-ы) ІРЧП (2011) ▲ 0,874 (вельмі выс.) (24-ы) Этнахаронім італьянец, італьянка, італьянцы Валюта еўра Інтэрнэт-дамен .it Тэлефонны код +39 Часавы пояс +1
  1. ↑ Нямецкая і ладзінская ў Паўднёвым Ціролі, славенская і фрыўльская ў Фрыўлі-Венецыя-Джулія, французская ў Вале-д'Аоста, сардзінская на Сардзініі.
  2. ↑ Да 1999 — італьянская ліра. Еўра маюць хадню ў Кампіёнэ-д'Італія (але афіцыйная валюта — швейцарскі франк)
  3. ↑ Таксама .eu, як член Еўрасаюза.

Іта́лія (італ.: Italia ), Італья́нская Рэспу́бліка (італ.: Repubblica Italiana) — краіна ў Паўднёвай Еўропе. Знаходзіцца на Апенінскім паўвостраве. Цягнецца ад паўночных Альпаў амаль да ўзбярэжжа Паўночнай Афрыкі, ствараючы, такім чынам, лінію даўжынёй 1100 км. Італію акружаюць Лігурыйскае і Тырэнскае мора на захадзе, Іанічнае мора на поўдні і Адрыятычнае мора на ўсходзе. У нацыянальную тэрыторыю Італіі ўваходзяць два вялікіх вострава, гэта Сардзінія і Сіцылія, а таксама мноства маленькіх астравоў, такіх як Капры, Іхія, Эльба; Ліпарскія астравы паўночней Сіцыліі; астравы Пантэлерыя, Ліноза, Ламп'ёнэ і Лампедуза паміж Сіцыліяй і Афрыкай. Па пагадненню з Югаславіяй 1954—1971 гг., у склад Італіі ўвайшоў Трыест з вобласцю Істрыя. На тэрыторыі самой Італіі існуюць два невялікіх незалежных анклава — Ватыкан і Рэспубліка Сан-Марына. Італія мяжуе на захадзе з Францыяй, на поўначы з Швейцарыяй і Аўстрыяй, на ўсходзе са Славеніяй. Сталіца Італіі — Рым.

Сучасная Італія ўтварылася ў 1861 г., пад кіраўніцтвам караля Сардзініі Віктора Эмануіла II. Дагэтуль Італія складалася з шматлікіх незалежных дзяржаў, чый сепаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем з іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі: Эмілія-Раманья, Фрыулі-Венецыя-Джулія, Лігурыя, Ламбардыя, П'емонт, Трэнціна Альто-Адзіджэ, Вале-д'Аоста і Венета. Шэсць знаходзіцца ў Цэнтральнай частцы краіны: Абруца, Лацыё, Марке, Малізэ, Таскана і Умбрыя. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох: Апулія, Базіліката, Калабрыя і Кампанія. Астатнія два рэгіёны — гэта астравы Сіцылія і Сардзінія. Італія знаходзіцца на сусветнай гістарычнай арэне з часоў Рымскай Імперыі. Сучасная Італія з'яўляецца індустрыяльна развітай краінай, адным з лідараў Еўрапейскага Саюза.

Змест

  • 1 Сімволіка дзяржавы
    • 1.1 Сцяг
    • 1.2 Нацыянальны гімн
    • 1.3 Герб
  • 2 Назва
  • 3 Гісторыя
    • 3.1 Прагісторыя і старажытны Рым
    • 3.2 Сярэднявечча
    • 3.3 Эпоха Адраджэння
    • 3.4 Новы час
  • 4 Адміністрацыйны падзел
  • 5 Насельніцтва
  • 6 Адукацыя і здароўе
  • 7 Культурныя інстытуты
  • 8 Эканоміка
    • 8.1 Прыродна-рэсурсны патэнцыял
  • 9 Урад
  • 10 Гл. таксама
  • 11 Літаратура
  • 12 Зноскі

Сімволіка дзяржавы

Сцяг

Упершыню італьянскі трыкалор з'явіўся 7 студзеня 1797 года ў Эміліі як сцяг рэспублікі, абвешчанай Джузэпэ Кампаньёні. Падчас кіравання Напалеона сцяг таксама выкарыстоўваўся як сімвал Французскай рэвалюцыі.

Пасля Венскага кангрэса і Рэстаўрацыі трыкалор застаўся сімвалам свабоды і быў выкарыстаны ў рэвалюцыйных рухах 1831 года і 1848 года.

У 12-м артыкуле Канстытуцыі Італіі гаворыцца, што «сцяг Італіі — гэта трыкалор, зялёны, белы і чырвоны ў выглядзе трох роўных вертыкальных палос».

Нацыянальны гімн

Італьянскі гімн, вядомы таксама як «Браты Італіі» і «Песня італьянцаў» — з'яўляецца неафіцыйна гімнам Італьянскай Рэспублікі з 12 кастрычніка 1946 года. 17 лістапада 2005 года Сенат у першым чытанні прыняў закон аб афіцыйным гімне, аднак далей закон не прайшоў і гімн так і застаўся на неафіцыйным узроўні. Тэкст гімна быў напісаны ўвосень 1847 года Гафрэда Мамелі, а музыка, трохі пазней, кампазітарам Мікеле Навара. У 80-я гады XX стагоддзя таксама шырока быў распаўсюджаны ўрывак з оперы Джузэпэ Вердзі «Набука», які выконваўся ў якасці гімна.

Герб

Афіцыйная эмблема Італьянскай Рэспублікі была апублікавана Прэзідэнтам Італіі Энрыка дэ Нікола 5 мая 1948 года. Эскіз эмблемы быў зроблены мастаком Паала Паскета, які выйграў гэта права ў конкурсах 1946 і 1947 гадоў сярод 500 іншых кандыдатаў і амаль 800 эскізаў.

Эмблема ўяўляе белую пяціканцовую зорку з чырвонымі краямі, накладзеную на зубчастае кола з пяццю спіцамі, якое знаходзіцца паміж аліўкавай галіной злева і дубовай справа. Зялёныя галіны звязаны разам чырвонай стужкай з надпісам «Італьянская Рэспубліка» (італ. REPUBBLICA ITALIANA) вялікімі белымі літарамі.

Назва

Існуе багата здагадак наконт этымалогіі назвы «Italia», якія былі прапанаваны гісторыкамі і лінгвістамі. Паводле аднога з найбольш распаўсюджаных тлумачэнняў, тэрмін Italia мае грэчаскае паходжанне і з аскоцкай мовы Víteliú перакладаецца як «зямля цяляці». Бык быў сімвалам паўднёвых італьянскіх плямёнаў і ён часцяком выкарыстоўваўся пад час самніцкіх войнаў як сімвал непакорнасці Рыму і волі паўднёвай Італіі. Грэчаскі гісторык Дыянісій Галікарнаскі звязваў назву з імём легендарнага караля сікулаў і энотраў Італам, які таксама згадваўся Арыстоцелем і Фукідыдам.

Назва Italia першапачаткова ўжывалася толькі да паўднёвай часцы паўвострава, да сучаснай Калабрыі, паводле Антыёха Сіракузскага. Але ў яго часы слова Энотрыя і Італія былі сінонімамі, болей таго, імя ўжывалася да тэрыторыі Лейканіі. Грэкі паступова сталі ўжываць назву адносна да больш шырокай тэрыторыі, а потым і да ўсяго паўвострава.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Італіі

Прагісторыя і старажытны Рым

Раскопкі ў Італіі выявілі наяўнасць сучаснага чалавека яшчэ ў перыяд палеаліту, каля 200 000 гадоў таму. Італьянскія плямёны дарымскай Італіі, як умбрыйцы, лаціняне (прашчуры рымлян), вольскі, самніты, кельты і лігуры, якія засялілі паўночную Італію, і многія іншыя пераважна індаеўрапейскія плямёны. Сярод асноўных гістарычных народаў, не індаеўрапейскага паходжання вылучаюць этрускаў, элімцаў, сікулаў і дагістрычных сардзінцаў.

Паміж 17—11 стагоддзямі да н.э. грэкі мікенскай цывілізацыі ўсталявалі кантакты з Італіяй, а ў 8-м і 7-м стагоддзях да н.э. грэчаскія калоніі былі створаны на ўзбярэжжах Сіцыліі і паўднёвай часткі італьянскага паўвострава, якія сталі вядомы пад назвай Вялікая Грэцыя. Таксама фінікійцы заснавалі калоніі на ўзбярэжжы Сардзініі і Сіцыліі.

Старажытны Рым быў спачатку невялікай сельскагаспадарчай суполкай, заснаванай каля 8 стагоддзя да н.э., з цягам часу мястэчка вырасла ў каласальную імперыю, якая ахоплівала ўсё Міжземнае мора, у якой старажытныя грэчаская і рымская культуры былі аб'яднаны ў адну цывілізацыю. Гэтая цывілізацыя была настолькі ўплывовай, што яе адгалоскі існуюць у сучасным праве, адміністрацыі, філасофіі і мастацтве, сфарміраваўшы падставу лічыць, што заходняя цывілізацыя заснавана на рымскай. У павольным згасані з канца 4 стагоддзя н.э., імперыя канчаткова разбілася на дзве часткі ў 395 годзе Заходнюю Рымскую імперыю і Усходнюю Рымскую імперыю. Заходняя частка, пад ціскам франкаў, вандалаў, гунаў, готаў і іншых груп насельніцтва з усходняй Еўропы, нарэшце, распалася, у выніку чаго на італьянская паўвостраў была падзелена на мноства невялікіх незалежных каралеўстваў, якія ваявалі паміж сабой у бліжэйшых 1300 гадоў. Усходняя частка засталася адзінай спадчыніцай рымскай дзяржавы.

Сярэднявечча

Жалезная карона Лангбардскага каралеўства

У VI стагоддзі візантыйскі імператар Юстыніян адваяваў Італію ў остготаў, але ўварванне новай хвалі германскіх плямёнаў лангабардаў у канцы таго ж стагоддзя, знізілі візантыйскую прысутнасць на апенінскай паўвостраве. Ламбардскае каралеўства паўночнай і цэнтральнай Італіі была пазней далучана да імперыі франкаў Карлам Вялікім у канцы VIII стагоддзя. Францкія каралі дапамаглі рымскім папам усталяваць уладу ў цэнтральнай Італіі, ад Рыма да Равены. Да XIII стагоддзя ў італьянскай палітыцы дамінавалі адносіны паміж нямецкімі імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі і папамі рымскімі, таму большасць італьянскіх дзяржаў прытрымлівалася то аднаго то іншага боку.

Гербы італьянскіх марскіх дзяржаў

Менавіта ў гэты перыяд сфарміраваліся такія інстытуты ўлады, як сіньярыя і сярэднявечная камуна. У анархічных умовах, якія часцяком пераважалі ў сярэднявечных італьянскіх гарадах-дзяржавах, людзі шукалі моцнай улады, каб аднавіць парадак і супыніць бясконцыя ваенныя сутычкі мясцовай эліты. Спробы Берэнгара Фрыульскага і Ардуіна Іўрэйскага стварыць незалежнае аб'яднанае каралеўства Італія былі разгромлены Францкімі імператарамі. Нягледзячы на шматлікія разбуральныя войны, італьянскія гарады, асабліва на поўначы, хутка развіваліся і пазней пераўтварыліся ў своеасаблівую з'яву, як купецкую рэспубліку. У гэтых гарадах-дзяржавах, алігархічнай рэчаіснасці, дамінуючым была класа купецтва, пры гэтым існавала адносная свабода навуковай і творчай дзейнасці. Выбітным сярод іх, на поўначы Італіі, быў Мілан, які ў XII стагоддзі ўзначальваючы Ламбардскую лігу, разграміў разам з саюзнымі гарадамі-дзяржавамі нямецкага імператара Фрыдрыха Барбаросу, што прывяло да поўнай незалежнасці большасці паўночных і цэнтральных італьянскіх гарадоў.

З IX стагоддзя на Сіцыліі існаваў ісламскі эмірат пакуль у канцы XI стагоддзя нарманы яго не захапілі, разам з большасцю лямбардскіх і візантыйскіх дзяржаў паўднёвай частцы Італіі. Праз складаны шэраг падзей, на поўдні Італіі было створана адзінае каралеўства, якое кіравалася спачатку Гогенштаўфенамі, потым Анжуйскай дынастыяй, а з XV стагоддзя, дынастыей Арагона. На Сардзініі, былой візантыйскай правінцыі, з'явіліся незалежныя дзяржавы, аднак большая частка астравы знаходзілася пад кантролем Генуі альбо Пізы, пакуль каралеўства Арагон заваявала востраў у XV стагоддзі.

У пазнейшыя часы на тэрыторыі Італіі былі існавалі шматлікія марскія рэспублікі, як Венецыя, Генуя, Піза і Амальфі. Італьянскія рэспублікі займаліся гандлем на Усходзе, стваралі калоніі на ўзбярэжжах Чорнага і Міжземнага мораў, зладжвалі кантакты з Візантыйскай імперыяй і ісламскім міжземнаморскім светам. Гэтыя марскія рэспублікі бралі таксама актыўны ўдзел у крыжовых паходах, выкарыстоўваючы новыя палітычныя і гандлёвыя магчымасці. Рэспублікі пашыраліся таксама за кошт суседніх італьянскіх гарадоў, як Падуя, Верона, Бергама і іншыя. У Мілане ў той час было створана Міланскае герцагства, якое займала тэрыторыю заходняй Ламбардыі. П'емонт увайшоў у склад Савойскага графства. Фларэнцыя ператварылася ў высока арганізаваны гандлёвы і фінансавы цэнтр, стаўшы на многія стагоддзі еўрапейскай сталіцай шоўку, воўны, банкаў і ювелірных вырабаў. Гэта прывяло да доўгага суперніцтва з іншымі тасканскімі дзяржавамі, як Арэца, Лука, Піза і Сіена.

Італія адыгрывала значную ролю ў культурым развіцці Еўропы ў Сярэднявеччы. Акрамя рэлігійнай улады папы рымскага, Італія рэзідэнцыя першага еўрапейскага ўніверсітэта, што адчыніўся ў Балонні. Таксама шырока вядомы такія італьянскія рэлігійныя дзеячы як Бенедыкт Нурсійскі, святыя Францыск Асізскі і Тамаш Аквінскі, а таксама італьянскія пісьменнікі — Дантэ Аліг'еры, Джавані Бакача і Франчэска Петрарка. Школа Салерна дала магчымасць усёй Еўропе далучыцца да ведаў ісламскай і візантыйскай медыцыны, а кантакты паміж марскімі рэспублікамі і краінамі ісламскага міжземнамор'я прывялі да шырокага распаўсюджвання арабскіх лічбаў у Заходняй Еўропе.

Італія, 1494

Эпоха Адраджэння

Да XV стагоддзю камуны Тасканы былі аб'яднаны вакол Фларэнцыі ў Вялікае герцагства Тасканскае, Ламбардыя была аб'яднана вакол Мілана ў Герцагства Мілан, Раманья была аб'яднана вакол Ферары ў Ферарскае герцагства, усе гэтыя дзяржавы ўяўлялі сабой манархіі. У Венецыі і Генуі захаваліся арыстакратычныя рэспублікі. У XVI стагоддзі на значнай частцы Італіі замацавалася панаванне Іспаніі, пасля вайны за Іспанская спадчына 1701—1714 — панаванне аўстрыйскіх Габсбургаў.

У 1797 годзе ў Італію ўвайшла Французская армія, былі ўтвораны Цыспаданская рэспубліка, Транспаданская рэспубліка, Венецыянская рэспубліка, Лігурыйская рэспубліка, П'емонцкая рэспубліка, Рымская рэспубліка, Неапалітанская рэспубліка, усе з'яўляліся алігархічнымі рэспублікамі. У тым жа 1797 годзе яны аб'ядналіся ў Цызальпінскую рэспубліку, пераназваную ў 1802 Італьянскую Рэспубліку, якая ў сваю чаргу ў 1805 годзе была ператворана ў Каралеўства Італія, каралём якога стаў Імператар Францыі Напалеон I. У 1814 годзе французская армія пакінула Італію, былі адноўлены Герцагства Мадэна, Герцагства Парма, Каралеўства Неапаль і Папская Вобласць былі адноўлены яшчэ 1799 годзе, Каралеўству Сардзінія быў вернуты П'емонт, Эмілія Папскай Вобласці, Ламбардыя і Венета Аўстрыі.

Новы час

Джузэпэ Гарыбальдзі, адзін са стваральнікаў сучаснай Італіі Гл. таксама: Рысарджымента і Італьянская каланіяльная імперыя

Барацьбой за адзіную Італію кіравалі карбанарыі, «Маладая Італія» і іншыя арганізацыі, ключавымі фігурамі ў якіх былі Джузэпэ Гарыбальдзі і Джузэпэ Мадзіні. Да канца 1860 тэрыторыя Італіі была галоўным чынам аб'яднана вакол Сардзінскага каралеўства (з 1861 Італьянскае каралеўства), у 1870 да Італьянскага каралеўства быў далучаны Рым.

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Італіі

Італія — дэцэнтралізаваная ўнітарная дзяржава. Сталіца дзяржавы — Рым. Краіна падзелена на 20 абласцей — Вале-д’Аоста, Ламбардыя, Трэнціна-Альта Адыджэ, Фрыўлі-Венецыя Джулія, П'емонт, Лігурыя, Венета, Таскана, Умбрыя, Эмілія-Раманья, Марке, Абруца, Лацыа, Малізэ, Базіліката, Кампанія, Калабрыя, Апулія, Сардзінія і Сіцылія, (з якіх 5 — Сіцылія, Сардзінія, Трэнціна-Альта-Адыджэ, Вале-д’Аоста і Фрыўлі-Венецыя Джулія — маюць асобы статус), якія ўключаюць у якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак 110 правінцый. Правінцыі ў сваю чаргу падзяляюцца на 8101 камуну. У аўтаномных абласцях ёсць свае прадстаўнічыя органы — абласныя саветы і выканаўчыя органы — джунты, вобласці і аўтаномныя правінцыі могуць прымаць абласныя і правінцыйныя законы па тых пытаннях, якія прапісаны ў Канстытуцыі.

Апулія Базіліката Калабрыя Сіцылія Малізэ Кампанія Абруца Лацыа Умбрыя Марке Таскана Сардзінія Эмілія-Раманья Лігурыя П'емонт Фрыўлі-
Венецыя-
Джулія Вале-
д’Аоста Трэнціна -
Альта-
Адыджэ Венета Ламбардыя Адрыятычнае мора Іанічнае мора Міжземнае мора Тырэнскае мора Лігурыйскае мора


Вобласць Сталіца Плошча (кв. км) Насельніцтва
Абруца Л’Акуіла &&&&&&&&&&010794.&&&&&010 794 &&&&&&&&01324000.&&&&&01 324 000
Апулія Бары &&&&&&&&&&019362.&&&&&019 362 &&&&&&&&04076000.&&&&&04 076 000
Базіліката Патэнца &&&&&&&&&&&09992.&&&&&09 992 &&&&&&&&&0591000.&&&&&0591 000
Вале-д’Аоста Аоста &&&&&&&&&&&03263.&&&&&03 263 &&&&&&&&&0126000.&&&&&0126 000
Венета Венецыя &&&&&&&&&&018391.&&&&&018 391 &&&&&&&&04832000.&&&&&04 832 000
Калабрыя Катандзара &&&&&&&&&&015080.&&&&&015 080 &&&&&&&&02007000.&&&&&02 007 000
Кампанія Неапаль &&&&&&&&&&013595.&&&&&013 595 &&&&&&&&05811000.&&&&&05 811 000
Лацыа Рым &&&&&&&&&&017207.&&&&&017 207 &&&&&&&&05561000.&&&&&05 561 000
Лігурыя Генуя &&&&&&&&&&&05421.&&&&&05 421 &&&&&&&&01610000.&&&&&01 610 000
Ламбардыя Мілан &&&&&&&&&&023861.&&&&&023 861 &&&&&&&&09642000.&&&&&09 642 000
Марке Анкона &&&&&&&&&&&09694.&&&&&09 694 &&&&&&&&01553000.&&&&&01 553 000
Малізэ Кампабаса &&&&&&&&&&&04438.&&&&&04 438 &&&&&&&&&0320000.&&&&&0320 000
П'емонт Турын &&&&&&&&&&025399.&&&&&025 399 &&&&&&&&04401000.&&&&&04 401 000
Сардзінія Кальяры &&&&&&&&&&024090.&&&&&024 090 &&&&&&&&01666000.&&&&&01 666 000
Сіцылія Палерма &&&&&&&&&&025708.&&&&&025 708 &&&&&&&&05030000.&&&&&05 030 000
Таскана Фларэнцыя &&&&&&&&&&022997.&&&&&022 997 &&&&&&&&03677000.&&&&&03 677 000
Трэнціна — Альта-Адыджэ Трэнта &&&&&&&&&&013607.&&&&&013 607 &&&&&&&&01007000.&&&&&01 007 000
Умбрыя Перуджа &&&&&&&&&&&08456.&&&&&08 456 &&&&&&&&&0884000.&&&&&0884 000
Фрыўлі-Венецыя-Джулія Трыест &&&&&&&&&&&07855.&&&&&07 855 &&&&&&&&01222000.&&&&&01 222 000
Эмілія-Раманья Балоння &&&&&&&&&&022124.&&&&&022 124 &&&&&&&&04276000.&&&&&04 276 000

Насельніцтва

Дыялекты і іншыя мовы ў Італіі Асноўны артыкул: Насельніцтва Італіі

Італія — краіна з аднымі з найбольш высокіх паказчыкаў шчыльнасці насельніцтва ў Еўропе. Найбольш высокая шчыльнасць складае 200 чалавек на 1 км² на Паўночна-Італьянскай раўніне, узбярэжжы Лігурыі, у паўночнай Таскане.

Прырост насельніцтва ў Італіі мае тэндэнцыю да скарачэння. У 1970 г. прырост склаў 4,4%, а ў 1990 — ужо 0,5%. Каля ¾ насельніцтва жывуць у гарадах. Найбольшыя гарады Італіі — Рым, Мілан, Неапаль і Турын — маюць больш за 1 млн гараджан. Іншыя вялікія гарады — Генуя, Палерма, Балоння, Фларэнцыя, Катанія і Венецыя.

Эміграцыя моцна паўплывала на італьянскую папуляцыю. З 1861 па 1965 год 26,5 млн італьянцаў эмігравалі, большая частка ў Злучаныя Штаты, Аргенціну і Бразілію, і толькі 6 млн вярнуліся. Пасля Другой Сусветнай вайны, многія з'язджалі на працу ў іншыя еўрапейскія краіны, галоўным чынам у заходнюю Германію і Швейцарыю, і толькі 25% вярнуліся. З 80-х гг. эміграцыя спынілася і Італія сама пачала прымаць эмігрантаў, галоўным чынам з Паўночнай Афрыкі, Албаніі і Югаславіі, а пасля краху камуністычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе, пачаўся прыток з краін Усходняй Еўропы.

Італьянцы этнічна не гамагенны, што было выклікана працяглай гісторыяй падзеленасці і міграцыі. Мноства людзей размаўляе не на літаратурнай італьянскай мове, а на дыялектах альбо неітальянскіх мовах. Гэтыя дыялекты і мовы залежаць ад рэгіёну. Найбольш адасобленымі раманскімі мовамі з'яўляюцца мова Сардзініі, якая бліжэй за ўсіх да лацінскай мовы, на якой размаўляе 1,2 мільёна жыхароў Сардзініі; фрыульская, альбо рэтараманская мова, на якой размаўляюць 520 000 чалавек у паўночна-заходнім рэгіёне Фрыулія; ладына, рэта-раманская мова, на якой размаўляюць у гарах Трэнціна-Альта-Адыджэ. Цалкам неітальянскай групай з'яўляюцца 260 000 германа-італьянцаў, якія жывуць у Трэнціна-Альта-Адыджэ (былы аўстрыйскі Паўднёвы Ціроль) і размаўляюць на паўднёва-нямецкім дыялекце Аўстрыі і Баварыі. Таксама італьянскія славяне, колькасцю 53 000 чалавек, жывуць у рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія. Ізаляванымі групамі з'яўляюцца грэчаскія камуны, якія пражываюць часткова ў Апуліі, часткова ў Калабрыі (на поўдні краіны); албанскія калоніі ў Сіцыліі і Калабрыі; серба-харваты ў Малізэ; і французскамоўныя групы ў Аосце, на поўначы краіны.

Амаль 90% італьянцаў — каталікі. Каталіцтва было прызнана афіцыйнай рэлігіяй Італіі па Латэранскаму каншахту паміж Ватыканам і Італіяй 11 лютага 1929 года, і гэты легальны статус быў адменены толькі ў 1984 годзе. Пратэстанты жывуць невялікімі абшчынамі і складаюць прыкладна каля 180 000 чалавек, колькасць яўрэяў складае прыкладна 35 000. Таксама дзейнічае Праваслаўная царква Італіі.

Адукацыя і здароўе

Італьянская адукацыя вольная, дзеці вучацца з 6 да 14 год. Дзеці паміж 11 і 14 гадамі паступаюць у сярэднюю школу, якая з'яўляецца градуіраванай, і могуць скончыць яе ў класічнай навуковай школе, школе трэніроўкі выкладчыкаў, альбо ў разнастайных тэхнічных школах, дзе рыхтуюць студэнтаў для якой-небудзь прафесіі. Толькі невялічкая частка вучняў ідзе вучыцца ва ўніверсітэты. Галоўныя ўніверсітэты Італіі знаходзяцца ў Рыме, Неапалі, Мілане, Балонні, Турыне і Палерма. У г. Дуіна (камуна Дуіна-Аўрысіна, правінцыя Трыест, рэгіён Фрыўлі-Венецыя-Джулія) дзейнічае Адрыятычны каледж міжнароднай супольнасці.

Італьянская адукацыя зрабіла вялікі прагрэс у ХХ ст. У 1930 гг. толькі 20% насельніцтва ведалі грамату. Сёння безграматнасць цалкам ліквідавана на поўначы краіны, але на поўдні адукацыйная сістэма працягвае цярпець ад недахопу фінансавання і недахопаў самой сістэмы, і, нягледзячы на зробленыя ўрадам крокі, адукацыйная сістэма ўсё яшчэ моцна залежыць ад кожнага асобнага рэгіёна. Сістэма аховы здароўя ў Італіі платная, але якасць аказанай медыцынскай дапамогі, зноў жа, залежыць ад рэгіёнаў. Мноства шпіталяў знаходзяцца на ўтрыманні разнастайных каталіцкіх ордэнаў. Узровень смяротнасці пайшоў уніз, пачынаючы з 70-х гг., і зараз ён амаль дасягнуў сярэднееўрапейскага ўзроўню.

Культурныя інстытуты

Акадэміі моцна паўплывалі на інтэлектуальнае жыццё ў Італіі. Адной з найзначнейшых застаецца Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі, заснаваная ў 1603 годзе ў Рыме. Нацыянальная Акадэмія Святога Лукі па мастацтвах заснавана ў ХІV ст. Фларэнційская Акадэмія Нацыёнале дэла Круска (1582) навучае псіхалогіі, лексікаграфіі і граматыцы. Нацыянальная Акадэмія Святой Чычыліі па музыцы заснавана ў Рыме ў 1566 годзе. Галоўным інстытутам па матэматыцы, фізіцы і натуральных навуках з'яўляецца Нацыянальны Даследчы Камітэт Італіі, заснаваны ў 1923 годзе. Галоўнай бібліятэкай з'яўляецца Нацыянальная Цэнтральная Бібліятэка, заснаваная ў 1747 годзе ў Фларэнцыі, фонд якой складаецца з 4 млн кніг. Рымская Віктора Імануіла II Нацыянальная Цэнтральная бібліятэка захоўвае 2,8 млн дакументаў, Цэнтральны Дзяржаўны архіў — 120 000 дакументаў.

Большасць музеяў і галерэй мастацтва знаходзіцца ў вялікіх гарадах. Найбольш знакамітымі з'яўляюцца палацца Піці, Уфіцы, і Нацыянальны Музей у Фларэнцыі. Таксама знакамітыя галерэя Баргезэ, Віла Джулія, Капіталійскі Музей, Нацыянальная Галерэя сучаснага мастацтва ў Рыме, Акадэмія ў Венецыі. «Універсіта Італьяна пер Страньеры», пабудаваны ў 1925 г. у Перуджыі, выкладае курсы па гісторыі Італіі і італьянскай культуры і італьянскую мову для іншаземных студэнтаў.

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Італіі
Характарыстыка Значэнне
Тып краіны высокаразвітая
ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці (ППЗ), млрд $, 2012 1863
ВУП па ППЗ на душу насельніцтва, $, 2012 30600
Тэмпы росту ВУП, % 2012 -2,4
Структура ВУП, %, 2012 прамысловасць — 24,2; сельская гаспадарка — 2,0; сфера паслуг — 73,8
Эканамічна актыўнае насельніцтва (ЭАН), млн. чал., 2012 25,65
Структура занятасці ЭАН, %, 2011 прамысловасць — 28,3; сельская гаспадарка — 3,9; сфера паслуг — 67,8
Узровень беспрацоўя, %, 2012 10,6
Каэфіцыент Джыні, 2011 31,9
Узровень інфляцыі, %, 2012 3,3
Прыбыткі бюджэту, млрд $, 2012 972,5
Выдаткі бюджэту, млрд $, 2012 1034,0
Знешняя запазычанасць, млрд $, 2008/2010/2012 2328/2223/2493
Рост прамысловасці, %, 2011/2012 0,2/-4,2
Асноўныя галіны прамысловасці машынабудаванне, электратэхнічная, чорная металургія, хімічная, харчовая, лёгкая, керамічная
Вытворчасць электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011 302,6
Спажыванне электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011 313,8
Экспарт электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011 1,787
Імпарт электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011 47,52
Здабыча нафты, млн барэляў/дзень, 2011 0,099
Спажыванне нафты, млн барэляў/дзень, 2009 1,537
Экспарт нафты, млн барэляў/дзень, 2010 0,063
Імпарт нафты, млн барэляў/дзень, 2010 1,591
Падцверджаныя запасы нафты, млн барэляў, 1 студзеня 2012 523,2
Здабыча прыроднага газу, млрд м³, 2011 8,634
Спажыванне прыроднага газу, млрд м³, 2011 77,83
Экспарт прыроднага газу, млрд м³, 2011 0,123
Імпарт прыроднага газу, млрд м³, 2011 70,37
Падцверджаныя запасы прыроднага газу, млрд м³, 1 студзеня 2012 66,0
Прадукцыя сельскай гаспадаркі садавіна і гародніна, вінаград, бульба, цукровыя буракі, соя, алівы, пшаніца, ялавічына, малочныя прадукты, рыба
Асноўны кірунак сферы паслуг турызм
Аб'ём агульнага экспарту, млрд $, 2012 487,9
Асноўныя партнёры па экспарце, %, 2012 ФРГ— 12,8; Францыя — 11,3 ;ЗША — 6,6; Іспанія — 4,8
Што экспартуецца прадукцыя машынабудавання, высокаякасны тэкстыль і адзенне, машыны і камплектуючыя да іх, рухавікі, хімічная прадукцыя, прадукты харчавання, тытунь, каляровыя металы
Аб'ём агульнага імпарту, млрд $, 2012 453,5
Асноўныя партнёры па імпарце, %, 20112 ФРГ — 15,7; Францыя — 8,9; КНР — 7,0; Нідэрланды — 5,8; Іспанія— 4,8
Дэпазіты ў валюце і золатавалютныя рэзервы, млрд $, 31 снежня 2008/2009/2010/2011/2012 104/132,8/158,9/173,3/181,7
Нацыянальная валюта еўра
Эканамічная карта

Прыродна-рэсурсны патэнцыял

Асноўны артыкул: Прыродна-рэсурсны патэнцыял Італіі

Забяспечанасць прыроднымі рэсурсамі, ў асаблівасці паліўнымі, вельмі малая.

Энергетычнымі рэсурсамі краіна забяспечана толькі на 15-17%. Радовішчы каменнага вугалю размешчаны на Сардзініі, у Таскане, Умбрыі, на Калабрыі; нафты - на Сіцыліі, Паданскай нізіне, усходнім узбярэжжы Цэнтральнай Італіі; прыроднага газу - на Паданскай нізіне, шэльфе Адрыятычнага мора.

Металічныя рэсурсы. Нязначныя (агульныя запасы 54 млн т) радовішчы жалезных руд размешчаны на Сіцыліі, каля г. Аўгуста, а таксама на в. Эльба і (пірыт) ў Таскане. Значна большыя запасы поліметалічных руд (свінцова-цынкавыя з дамешкам серабра) і руд каляровых металаў (баксіты Акуніі, сурма Сардзініі, уран Лігурыі і Цэнтральнай Італіі). Сусветнае значэнне маюць запасы кінавары (руда на ртуць), размешчаныя ў Таскане.

Некаторыя раёны багатыя на будаўнічую сыравіну, у прыватнасці мармур (Карара), граніты і туфы.

Гідрарэсурсы большасцю сканцэнтраваны на поўначы Італіі, дзе з гэтай прычыны і сканцэнтраваны асноўныя магутнасці ГЭС і каляровай металургіі (выплаўка рафініраваных металаў).

Кліматычныя рэсурсы вызначаюцца вялікай працягласцю тэрыторыі краіны з поўначы на поўдзень, спецыфікай рэльефу і вятроў, з прычыны чаго поўнач і Паданская нізіна адносяцца да ўмеранага тыпу клімата, а астатняя частка - да сяроджземнаморскага. Гэта адбіваецца на спецыялізацыі сельскай гаспадаркі розных частак краіны і дазваляе вырошчваць культуры як сяродземнаморскія, так і ўмеранага пояса. Гэтаму спрыяюць глебы: на поўначы і на Паданскай нізіне -ў асноўным бурыя лясныя, а ў даліне р. По - алювіяльныя, а на астатняй тэрыторыі - карычневыя глебы субтропікаў.

Лясы займаюць каля 20% тэрыторыі і сканцэнтраваны большай часткай на поўначы (хвойныя), дзе маюць вялікае прыродаахоўнае значэнне.

У цэлым тэрыторыя краіны можа быць ахарактарызавана як спрыяльная для жыццядзейнасці людзей.

Урад

На рэферэндуме 2 ліпеня 1946 года італьянцы адмовіліся ад манархіі, Італія стала рэспублікай. Канстытуцыя Італьянскай рэспублікі прымаліся з 22 снежня 1947 года і канчаткова была прынята 1 студзеня 1948 года. Згодна з Канстытуцыяй, заканадаўчая ўлада падпарадкавана 630 сябрам парламента і 315 сябрам сената. Прэзідэнта рэспублікі абіраюць на сямігадовы тэрмін шляхам галасавання на чарговай сесіі парламента і трох дэлегатаў ад розных рэгіёнаў краіны. Выканаўчая ўлада падпарадкоўваецца кабінету міністраў, які фармуецца з партый парламента, на чале з прэм'ер-міністрам, які фармальна падпарадкаваны прэзідэнту краіны. У 20 рэгіёнах краіны абіраюць свой урад, які ажыццяўляе кіраванне на мясцовым узроўні. Пяць рэгіёнаў — Фрыулі-Венецыя-Джулія, Сардзінія, Сіцылія, Трэнціна-Альта-Адыджэ і Вале-д'Аоста маюць спецыяльны аўтаномны статус згодна з Канстытуцыяй.

Асноўнай палітычнай партыяй у Італіі з'яўляецца Хрысціянская Дэмакратычная партыя Італіі, якая была створана ў 1945 годзе. Іншымі значнымі партыямі з'яўляюцца Дэмакратычная партыя Левых (альбо Камуністы за рэформы) і Сацыялістычная партыя. Значную папулярнасць на поўначы набыла ўльтраправая партыя Ліга Поўначы. Маленькімі партыямі ў Італіі з'яўляюцца Сацыяльная Дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя, Ліберальная партыя, і неафашысцкая партыя Італьянскі Сацыяльны Рух.

Гл. таксама

  • Беларуска-італьянскія адносіны
  • Гісторыя Таранта
  • Прыродна-рэсурсны патэнцыял Італіі
  • Moleskine
  • Пелагскія астравы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Зноскі

  1. ↑ Monthly demographic balance: January–November 2010 (італ.) . ISTAT (2011-03-28). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 2 красавіка 2011.
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 World Economic Outlook Database, October 2010. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 20 лютага 2011.
  3. ↑ Human Development Report 2010 (англ.) . United Nations (2010). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 5 лістапада 2010.
  4. ↑ Alberto Manco, Italia. Disegno storico-linguistico, 2009, Napoli, L'Orientale, ISBN 978-88-95044-62-0
  5. ↑ J.P. Mallory and D.Q. Adams, «Encyclopedia of Indo-European Culture» (London: Fitzroy and Dearborn, 1997), 24.
  6. ↑ Pallottino, M., «History of Earliest Italy», trans. Ryle, M & Soper, K. in Jerome Lectures, Seventeenth Series, ст.50
  7. ↑ Kluwer Academic/Plenum Publishers 2001, ch. 2. ISBN 0-306-46463-2.
  8. ↑ The Mycenaeans and Italy: the archaeological and archaeometric ceramic evidence, University of Glasgow, Department of Archaeology
Еўрапейскі Саюз

Аўстрыя | Бельгія | Балгарыя | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Іспанія | Італія | Кіпр | Латвія | Літва | Люксембург | Мальта | Нідэрланды | Польшча | Партугалія | Румынія | Славакія | Славенія | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Швецыя | Эстонія

  Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

 
  • г
  • р
  • п
Вялікая васьмёрка (Група Васьмі, G8)

Вялікабрытанія • Германія • ЗША • ІталіяКанадаРасія (сяброўства прыпынена) • Францыя • Японія
Назіральнік: Еўрапейскі саюз

  Краіны ля Міжземнага мора

ГрэцыяГібралтар (Вялікабрытанія) • ІспаніяІталіяМальтаМанака • Францыя
ІзраільКіпрЛіванПалесцінаСірыя • Турцыя
АлжырЕгіпетЛівіяМарокаТуніс • Паўночны Кіпр

  Краіны ля Адрыятычнага мора

АлбаніяБоснія і ГерцагавінаІталіяСлавеніяХарватыя • Чарнагорыя

  Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 

італія, італія вікіпедія, італія карта, італія картинки, італія море, італія на карті, італія парма відео, італія прапор, італія фото, італія цікаві факти


Італія Інфармацыю Аб

Італія


  • user icon

    Італія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Італія
Італія
Італія Вы праглядаеце суб'ект
Італія што, Італія хто, Італія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...