Іосіф Аляксандравіч Адамовіч


Іосіф Аляксандравіч Адамовіч (26 снежня 1896[1], Барысаў — 22 красавіка 1937) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Адзін з кіраўнікоў барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі, член УЦВК СССР. У 1924—1927 гадах старшыня СНК БССР[2].

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Памяць
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Біяграфія

Іосіф Аляксандравіч Адамовіч нарадзіўся 26 снежня 1896 ў Барысаве ў сям'і рабочых. З 10 гадоў працаваў на фабрыцы, але ўсё ж скончыў двухкласную школу[2].

У пачатку Першай сусветнай вайны Іосіф Адамовіч быў мабілізаваны і адпраўлены на перадавую, ваяваў на Паўднёва-Заходнім і Румынскім франтах (старшы унтэр-афіцэр; узнагароджаны 3 Георгіеўскімі крыжамі). У час службы ўцягнуўся ў дзейнасць рэвалюцыйных гурткоў і ў 1916 годзе ўступіў у РСДРП інтэрнацыяналістаў. У канцы таго ж года быў паранены і адпраўлены на лячэнне ў Харкаў[2], дзе і сустрэў Лютаўскую рэвалюцыю 1917..

Падчас рэвалюцыйных падзей вёў актыўную рэвалюцыйна-прапагандысцкую дзейнасць сярод салдат і быў абраны ў палкавы камітэт і Харкаўскі гарадскі савет. Неўзабаве пасля акрыяння быў ​​пасланы на Румынская фронт як «нядобранадзейны», дзе таксама выбіраўся ў салдацкі камітэт і іншыя салдацкія арганізацыі[2].

З правалам чэрвеньскага наступу Іосіф Адамовіч вярнуўся ў Барысаў і паступіў у 121-ы пяхотны полк, дзе пазнаёміўся і зблізіўся з Аляксандрам Мясніковым і іншымі рэвалюцыянерамі. Быў абраны ў гарадскі савет як бальшавік. У студзені 1918 года ўступіў у партыю бальшавікоў[2].

З надыходам немцаў з невялікай групай узброеных рабочых Адамовіч пакідае Барысаў і праз некаторы час апыняецца ў Смаленску, дзе прымае актыўны ўдзел у штабе войскаў Чырвонай гвардыі і арганізуе розныя атрады[2].

Улетку 1918 года займаў пасаду начальніка гарнізона і каменданта Смаленска, пасля — начальніка гарнізона і губернскага ваеннага камісара. З верасня 1918 — ваенны камісар Магілёўскага і Лепельскага ваенных Саветаў, потым ваенны камісар Мінскай губерні.

Прымаў удзел у падаўленні контррэвалюцыйных паўстанняў: сялянскага (кулацкага) паўстання Жыгалова, паўстання ў Дзямідаўскім павеце, Бранскага паўстання канца 1919 года, паўстання Старакапытава ў Гомельскай губерні і многіх іншых[2].

Уваходзіў у склад «тройкі» (Кнорын, Адамовіч, Чарвякоў) па арганізацыі савецкай улады пасля занятку Чырвонай арміяй Мінска 11 ліпеня 1920 года[2]. Браў удзел у падрыхтоўчай рабоце па ўтварэнні СССР. Актыўна займаўся ўзбуйненнем тэрыторыі БССР — з'яўляўся ўпаўнаважаным СНК БССР па далучэнні Віцебскай губерні.

Пасля паразы Чырвонай арміі на Вісле Іосіф Адамовіч быў прызначаны на пасаду камандуючага участкам мінскага раёна, а з падпісаннем прэлімінарнага Рыжскага дагавора — на пасады наркама ваенных спраў і наркама ўнутраных спраў БССР. Займаўся актыўнай барацьбой з бандытызмам і антыбальшавіцкімі сіламі, у тым ліку з атрадамі Савінкава і Булак-Балаховіча[2][3].

У 1920 годзе Адамовіч быў абраны членам ЦК КП(б)Б, а з 3 снежня 1924 да 21 лістапада 1925 быў членам РВС[4].

З 17 сакавіка 1924 па 7 мая 1927 працаваў на пасадзе старшыні Савета народных камісараў БССР. У 1927 прызначаны членам прэзідыума ВСНГ СССР і старшынёй Цукратрэста СССР. Сябра ЦВК СССР з 1924[2], а з 1934 працаваў начальнікам Акцыянернага Камчацкага таварыства (АКТ)[5].

Паводле слоў Я. Пушчы, у Адамовіча знаходзілі падтрымку нацыянальна арыентаваныя літаратары. У сувязі з канфліктам з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б А. Крыніцкім быў пераведзены на працу ў Маскву. З мая 1927 старшыня праўлення Цукратрэста СССР, з 1932 працаваў на Далёкім Усходзе начальнікам Камчацкага акцыянернага таварыства, кіраўніком цукровых і рыбакансервавых прадпрыемстваў.

У атмасферы масавых рэпрэсій і цкаванняў скончыў жыццё самагубствам. 22 красавіка 1937 года Іосіф Аляксандравіч Адамовіч застрэліўся.

Памяць

У гонар І. А. Адамовіча названа вуліца ў Барысаве[4].

Зноскі

  1. ↑ Иосиф Александрович Адамович на сайте az-libr (руск.) 
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Угаров Н. Адамович, Иосиф Александрович // Большая биографическая энциклопедия.
  3. ↑ Указатель имен на букву А на сайте Хронос.
  4. ↑ 4,0 4,1 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  5. ↑ Петропавловск-Камчатский : история города в док. и воспом., 1740—1990 : [cб.] / Сост. Б. П. Полевой. — Петропавловск-Камчатский : Дальневост. кн. изд-во. Камч. отд-ние, 1994. — С. 382—383.

Літаратура

  • Шамардзіна С. Старонкі з біяграфіі Язэпа Адамовіча // Полымя. — 1966. — № 4. — С.
  • ЭГБ, т. 1.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

Спасылкі

  • Угаров Н. Адамович, Иосиф Александрович // Большая биографическая энциклопедия. (руск.) 
  • И. А. Адамович (руск.) 
  • Иосиф Александрович Адамович (руск.) 


Іосіф Аляксандравіч Адамовіч інфармацыя аб

Іосіф Аляксандравіч Адамовіч

Іосіф Аляксандравіч Адамовіч
Іосіф Аляксандравіч Адамовіч

Іосіф Аляксандравіч Адамовіч аб відэа


Іосіф Аляксандравіч Адамовіч Вы чытаеце гэтую тэму.
Іосіф Аляксандравіч Адамовіч якія, Іосіф Аляксандравіч Адамовіч хто, Іосіф Аляксандравіч Адамовіч апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video