TR | RU | UK | KK | EN |

Інстыгатар вялікі літоўскі


Інстыгатар вялікі літоўскі (лац.: instigator) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Выконваў функцыі галоўнага пракурора дзяржавы.

У Польшчы ўведзены ў 1557. У ВКЛ упершыню згадваецца ў 1565, з 17 стагоддзя меў намеснікам віцэ-інстыгатара. З 18 стагоддзя дыгнітарскі ўрад.

Выступаў па ўсіх справах, не акрэсленых у праве, уносіў скаргі пра здраду дзяржаве і абразу маястату вялікага князя. Пільнаваў даходы са сталовых маёнткаў вялікага князя, уносіў скаргі супраць ураднікаў па гаспадарчых справах. Засядаў у задворным асэсарскім судзе (з правам дарадчага голасу) і рэфэрэндарскім, падпарадкоўваўся канцлеру.

На сойме 1775 віцэ-інстыгатары былі параўнаны з інстыгатарамі, якіх пасля гэтага было двое.

Мікалай Тадэвуш Лапацінскі

Інстыгатарамі вялікімі літоўскімі былі:

  • Мальхэр Камінскі (Каменскі) (26.7.1586 — 1604)
  • Мікалай Пжэлеўскі (Пузэлеўскі) (24.4.1604 — ?)
  • Якуб Залескі (? — 1623 — ?)
  • Хрызастом Валадкевіч (11.3.1626 — 1633)
  • Юры Драслаўскі (21.3.1633 — ?)
  • Стэфан Хжанстоўскі (1638—1647)
  • Самуэль Камароўскі (1647 — ?)
  • Крыштап Уніхоўскі (1649—1659)
  • Вінцэнт Орда (22.3.1659 — 1665)
  • Ян Замбжыцкі (1666—1670)
  • Сымон Казімер Куровіч-Забістойскі (2.1679 — 1692)
  • Дыянісі Рамановіч (6.1692 — ?)
  • Станіслаў Руткевіч (1696—1711)
  • Ян Францкевіч (25.12.1711 — 1713)
  • Казімір Крулікоўскі (16.2.1713 — 1731)
  • Міхал Вішнеўскі (16.2.1731 — 1732)
  • Станіслаў Антоні Бужынскі(польск.) бел. (25.4.1734 — 8.5.1750)
  • Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (9.5.1750 — 1761)
  • Андрэй Зянковіч(польск.) бел. (9.5.1761 — 1765)
  • Адам Хмара (9.12.1765 — 10.3.1779)
  • Антоні Бажэнцкі (1775—1782)
  • Яўстах Юзэф Храпавіцкі (1779—1783)
  • Рафал Слізень (29.1.1782 —)
  • Юзэф Храпавіцкі (6.13.1783 — 1792)
  • Францішак Вайніловіч (1794 — )

Гл. таксама

  • Віцэ-інстыгатар вялікі літоўскі

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.


Інстыгатар вялікі літоўскі Інфармацыю Аб

Інстыгатар вялікі літоўскі


  • user icon

    Інстыгатар вялікі літоўскі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Інстыгатар вялікі літоўскі
Інстыгатар вялікі літоўскі
Інстыгатар вялікі літоўскі Вы праглядаеце суб'ект
Інстыгатар вялікі літоўскі што, Інстыгатар вялікі літоўскі хто, Інстыгатар вялікі літоўскі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...