TR | RU | UK | KK | EN |

Інгеборга Кіеўская


Інгеборга Кіеўская, Інгеб'ёрг (прыкладна 1100 — пасля 1137) — руская князёўна, жонка дацкага герцага Кнуда Лаварда. Паходзіла з роду Рурыкавічаў. Дачка Мсціслава Уладзіміравіча, вялікага князя кіеўскага, і яго першай жонкі Хрысціны Інгесдотэр, дачкі шведскага караля Інгэ I. Вядомая па заходніх крыніцах, славянскае імя не захавалася.

Меркавана атрымала нядрэнную адукацыю пры двары бацькі. Каля 1116 года быў заключаны шлюб паміж Інгеборгай і Кнудам Лавардам, герцагам паўднёвай Ютландыі, сынам дацкага караля Эрыка I Добрага. «Гісторыя дацкіх каралёў» (XIII ст.), заснаваная на паэтычных крыніцах, апісвае сватаўство Кнуда, чый пасол усхваляе яго пры двары Мсціслава Уладзіміравіча. Шлюб быў арганізаваны Маргарытай Фрэдкулай(англ.) бел., каралевай Даніі і цёткай Інгеборгі з боку маці.

Разам з мужам Інгеборга Кіеўская была ўцягнута ў барацьбу за дацкую карону, прэтэндэнтам на якую ён быў. Падчас гэтай барацьбы ў 1131 годзе Кнуд быў забіты. Праз некалькі дзён пасля гэтага Інгеборга нарадзіла пасмяротнага сына Кнуда — будучага караля Даніі Вальдэмара I Вялікага, названага ў гонар прадзеда, Уладзіміра Манамаха. У 1137 годзе Інгеборга разам з дзецьмі вымушана была вярнуцца на радзіму. Яе далейшы лёс невядомы.

Сям'я

Муж — Кнуд Лавард (1096—1131), герцаг паўднёвай Ютландыі

Дзеці:

  • Крысціна(англ.) бел. (1118-1139?), жонка Магнуса IV, караля Нарвегіі
  • Маргарыта, жонка Стыга Хвіталедра(нарв.) бел.
  • Кацярына, жонка Прыбіслава Генрыха, князя Брандэнбурга(ням.) бел. (?-1150)
  • Вальдэмар (1131—1182), кароль Даніі ў 1157—1182 гадах

Крыніцы

  • http://www.ukrainians-world.org.ua/ukr/peoples/8c73fb70a17b9998/
  • Carl Frederik Bricka. Dansk biografisk Lexikon / VIII. Bind. Holst - Juul / p. 282-283.


Інгеборга Кіеўская Інфармацыю Аб

Інгеборга Кіеўская


  • user icon

    Інгеборга Кіеўская beatiful post thanks!

    29.10.2014


Інгеборга Кіеўская
Інгеборга Кіеўская
Інгеборга Кіеўская Вы праглядаеце суб'ект
Інгеборга Кіеўская што, Інгеборга Кіеўская хто, Інгеборга Кіеўская апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...