TR | RU | UK | KK | EN |

Інакенцій X, Папа Рымскі


Інакенцій X (лац. Innocentius PP. X, смвецкае імя: Джамбатыста Памфілі, італ. Giambattista Pamphili; 7 мая 1574 - 7 студзеня 1655) — папа рымскі з 15 верасня 1644 да 7 студзеня 1655 г.

Джамбатыста Памфілі нарадзіўся 6 мая 1574 года ў Рыме ў сям'і з Губіа, якая была ў далёкім сваяцтве з Борджа. Даводзіўся пра-пра-праўнукам Папе Аляксандру VI.

Вывучаў права і працаваў на розных пасадах у Рымскай курыі. Урбан VIII прызначыў яго нунцыем у Францыю, а затым — у Іспанію. У 1629 годзе быў прызначаны кардыналам. Інакенцій Х кіраваў царквой сумесна са сваім непатам, Каміла Барберыні, які атрымаў кардынальскую шапку неўзабаве пасля абрання яго дзядзькі на папскі прастол. Вялікую ролю пры папскім двары адыгрывала і маці кардынала-непата Алімпія Майдалькіні, празваная «папесай». Яна вырашала часам найважнейшыя пытанні палітыкі апостальскай сталіцы.

У 1648 годзе Папа асудзіў заключэнне Вестфальскага міру, які спыніў Трыццацігадовай вайне. У дактрынальнай сферы атрымаў вядомасць дэкрэт Інакенція X, які асуджаў янсенізм — рэлігійны кірунак, што быў папулярны тады ў Францыі. З мэтай пашырэння тэрыторыі папскай дзяржавы Інакенцій Х распачаў ваенны паход супраць маленькага княства Кастра, якое належала сям'і Фарнезэ. Горад быў захоплены, даму і цэрквы ў ім разбураны, а зямля, на якой ён знаходзіўся, далучана да папскіх уладанняў.

Карцінная галерэя Інакенція X і яго сваякоў дагэтуль знаходзіцца ў руках іх нашчадкаў. Яна выстаўлена ў Рыме як галерэя Дорыа-Памфілі. Выбудаваная па загадзе пантыфіка віла Памфілі — упадабанае месца адпачынку жыхароў Рыма.


Інакенцій X, Папа Рымскі Інфармацыю Аб

Інакенцій X, Папа Рымскі


  • user icon

    Інакенцій X, Папа Рымскі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Інакенцій X, Папа Рымскі
Інакенцій X, Папа Рымскі
Інакенцій X, Папа Рымскі Вы праглядаеце суб'ект
Інакенцій X, Папа Рымскі што, Інакенцій X, Папа Рымскі хто, Інакенцій X, Папа Рымскі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...