TR | RU | UK | KK | EN |

Ікер Муньяін


* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на канец сезону 2014/2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 1 сакавіка 2012.

Ікер Муньяін Ганьі (баскск.: Iker Muniain Goñi; 19 снежня 1992, Памплона, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з'яўляецца баскам), нападнік клуба «Атлетык». Дзякуючы свайму стылю гульні ў сродках масавай інфармацыі мае мянушку «іспанскі Месі».

Змест

  • 1 Кар'ера
    • 1.1 Клубная
    • 1.2 Міжнародная
  • 2 Дасягненні
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Кар'ера

Клубная

Ікер з'яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Атлетык». Дэбютаваў у камандзе 30 ліпеня 2009 года ў матчы Лігі Еўропы супраць клуба «Янг Бойз», выйшаўшы на поле на 59 хвіліне на замену Гаіску Такера і стаўшы такім чынам самым маладым іграком, які калі-небудзь насіў кашулю «Атлетыка» ў афіцыйным матчы. Праз тыдзень, Муньяін забіў свой першы гол за клуб, у матчы ў адказ у Швейцарыі. «Атлетык» перамог 2:1 пасля хатняга паражэння 0:1 і прайшоў далей.

30 жніўня 2009 года Ікер усталявіў новы рэкорд, стаўшы наймаладзейшым іграком у Ла Лізе, а праз два тыдні зноў забіў гол у еўракубках, калі басконскі клуб атрымаў хатнюю перамогу з лікам 3:0 над аўстрыйскай «Аўстрыяй».

Міжнародная

24 лютага 2012 года Муньяін быў выкліканы ў шэрагі нацыянальнай зборнай Іспаніі на таварыскі матч супраць зборнай Венесуэлы ў Малазе. Праз пяць дзён ён выйшаў на поле замест Сеска Фабрэгаса на 74-й хвіліне, а іспанцы атрымалі перамогу з лікам 5:0.

Дасягненні

Атлетык Більбаа

  • Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2015

Зноскі

  1. ↑ «Manchester United given go-ahead to sign the „New Messi“». Sports Vibe.
  2. ↑ Celestiales. Marca

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ікер Муньяін
  • Профіль на афіцыйным сайце ФК «Атлетык»
  • Профіль на BDFutbol
  • Статыстыка на National Football Teams
  • Профіль на сайце Transfermarkt



Ікер Муньяін Інфармацыю Аб

Ікер Муньяін


  • user icon

    Ікер Муньяін beatiful post thanks!

    29.10.2014


Ікер Муньяін
Ікер Муньяін
Ікер Муньяін Вы праглядаеце суб'ект
Ікер Муньяін што, Ікер Муньяін хто, Ікер Муньяін апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...