Іван Дзмітрыевіч Ветраў


Іван Дзмітрыевіч Ветраў (26 верасня 1905, Саматэвічы — 1986) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст БССР (1972). Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Саматэвічы. У 1940 г. скончыў Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК ВКП(б), у 1952 г. Ваенную юрыдычную акадэмію Савецкай Арміі. З 1925 г. на камсамольскай рабоце. З 1927 г. на партыйнай і савецкай рабоце ў Мсціслаўскім, Лёзненскім, Крупскім, Полацкім, Чэрыкаўскім раёнах, у Магілёве. У 1940—1941 гг. намеснік загадчыка аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, пракурор БССР. У 1941—1942 гг. у Савецкай Арміі. З ліпеня 1942 г. прадстаўнік ЦК КП(б)Б і БШПР на Заходнім фронце. Са жніўня 1943 г. упаўнаважаны ЦК КП(б)Б, ЦШПР, сакратар Палескага падпольнага абкама КП(б)Б, камандзір Палескага партызанскага злучэння. У 1944—1949 гг. пракурор БССР, 1952—1953 гг. пракурор Куйбышаўскай вобласці, 1953—1960 гг. міністр юстыцыі БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання і Вярхоўнага Савета БССР 1-5-га скліканняў.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 6 іншымі ордэнамі, медалямі, ордэнамі ПНР, ЧССР. Ганаровы грамадзянін г. Мазыр (1974). Аўтар кнігі «Браты па зброі» (1965).

Літаратура

  • Ветраў Іван Дзмітрыевіч//Памяць: Касцюк. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.-Мн., 2000.-С. 411.


Іван Дзмітрыевіч Ветраў Інфармацыю Аб

Іван Дзмітрыевіч Ветраў


  • user icon

    Іван Дзмітрыевіч Ветраў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Іван Дзмітрыевіч Ветраў
Іван Дзмітрыевіч Ветраў
Іван Дзмітрыевіч Ветраў Вы праглядаеце суб'ект
Іван Дзмітрыевіч Ветраў што, Іван Дзмітрыевіч Ветраў хто, Іван Дзмітрыевіч Ветраў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вуліца Ажэшка (Гродна)

Вуліца Ажэшка (Гродна)

Вуліца Ажэ́шка, гістарычныя назвы — Раскоша, Мураўёўская, Садовая — вуліца ў цэнтральнай ч...
Сера-да-Капівара

Сера-да-Капівара

Бразілія Аб'ект Сусветнай спадчыны Serra da Capivara National Park Нацыянальны парк Сера-да...
Спіс аб’ектаў PGC (1524001—1525000)

Спіс аб’ектаў PGC (1524001—1525000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1524001—1525000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...
Эро

Эро

Эро: дэпартамент Эро Жан-Марк Эро — прэм'ер-міністр Францыі рака Эро Эро, мастак, ісландскі жывапіс...