TR | RU | UK | KK | EN |

Іберы


Ібе́ры — народ, які жыў на тэрыторыі сучаснай Іспаніі, прыкладна з III-га тысячагоддзя да нашай эры. Таксама іберы ў антычных крыніцах — этнічная назва ўсходне-грузінскіх плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Іберыі (рэгіён Картлі, Усходняя Грузія).

Змест

  • 1 Паходжанне
  • 2 Гісторыя
  • 3 Знешні ўплыў
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Зноскі
  • 6 Спасылкі

Паходжанне

Воін з Махентэ. Статуэтка захоўваецца ў Музеі дагістарычных часоў Валенсіі

Вучоныя разыходзяцца сваіх меркаваннях наконт паходжання ібераў. Адны мяркуюць, што яны прыйшлі з міжземнаморскага ўзбярэжжа, іншыя лічаць, што іберы прыбылі з Паўночнай Афрыкі. Аднак ёсць і тыя, хто лічыць, што іберы ўтварыліся з мясцовых плямёнаў, у прыватнасці, звязаных з культурамі Эль-Аргар і Мацільяс. Паводле гіпотэзы Ф. Радрыгеса Рамаса, продкі ібераў не былі аўтахтонным насельніцтвам Іспаніі, а ўварваліся на паўвостраў разам з хваляй кельцкай міграцыі.

Іберы жылі ўздоўж усходняга і паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжаў Іспаніі, на тэрыторыі сучасных аўтаномных супольнасцей Андалусія, Мурсія, Валенсія і Каталонія. Таксама іберы аказалі ўплыў на культуру кельтаў паўночна-цэнтральнай часткі паўвострава (кельтыберы).

Іберы жылі ў ізаляваных абшчынах з племянным ладам. Яны валодалі навыкамі апрацоўкі металаў, уключаючы бронзу, і земляробства. Пазней іберы ўтварылі больш цэласную дзяржаву з гарадамі і сацыяльны ладам. Яны гандлявалі металам з Фінікіяй, Грэцыяй, Карфагенам.

Гісторыя

Першыя згадванні пра ібераў былі зроблены грэчаскімі каланістамі ў VI стагоддзі да нашай эры. Яны таксама звалі іберамі і іншы народ, вядомы як іберы Каўказа, якія ўтварылі дзяржаву Іберыя (грэч.: Iberia, лац.: Hiberia) ва Усходняй Грузіі (Картлі) на мяжы IV—III стст. да н.э., якая часта згадваецца антычнымі і візантыйскімі аўтарамі. Дакладна невядома, ці ёсць якая-небудзь сувязь паміж гэтымі народамі, або гэта проста супадзенне. У любым выпадку іберы Пірэнейскага паўвострава сталі кантактаваць з грэкамі значна раней за сваіх каўказскіх цёзак. Фінікійцы стварылі сваю першую калонію на Пірэнейскім паўвостраве ў 1100-х гадах да нашай эры і, адпаведна, кантактавалі пры гэтым з іберамі. Ад фінікійцаў яны навучыліся пісьму і пазней распрацавалі пісьмо для сваёй мовы. Пазней іберы дадалі ў сваё пісьмо элементы грэчаскага алфавіту.

Свінцовая пласцінка з Уластрэта.

Іберскае пісьмо дэшыфраваў у 1941 годзе Мануэль Гомес-Марэна.

У XIX стагоддзі з'яўляецца тэорыя «Лігура-іберскага субстрата», заснаваная на адзінстве дарымскай тапанімікі на ўсходнім узбярэжжы Іспаніі, на Корсіцы і ў Лігурыі. Прыхільнікамі гэтай тэорыі, якая мае падтрымку і ў наш час, былі такія вядомыя лінгвісты, як Паўль Крэчмер, Жубэнвіль і інш.

Знешні ўплыў

Скульптура «Дама з Басы», зробленая іберамі

Кельты з'явіліся ў Іспаніі напачатку першага тысячагоддзя да нашай эры. З часам кельцкая культура стала асноўнай на захадзе і поўначы тэрыторыі сучаснай Іспаніі, а на поўдні іберская культура засталася дамінантнай. У цэнтры Іспаніі культуры змяшаліся, і там утварыліся так званыя кельтыберы. Гэты сплаў дзвюх культур пазней распаўсюдзіўся і на ўсё ўсходняе ўзбярэжжа Іспаніі.

Іберы і кельтыберы актыўна вялі гандаль з іншымі народамі Міжземнамор'я. Іберскія керамічныя вырабы былі знойдзены ў Францыі, Італіі і ў Паўночнай Афрыцы. Яны таксама падтрымлівалі цесныя сувязі з грэкамі, і нават абменьваліся ведамі. Напрыклад, іберы перанялі ў грэкаў некаторыя мастацкія навыкі. Статуі «Дама з Басы» і «Дама з Эльчэ» дэманструюць вельмі нядрэнныя навыкі іберскіх майстроў.

Некаторыя пасудзіны скарбу з Вільены

Іберы і кельтыберы за кароткі час паміж Першай і Другой Пунічнай войнамі, былі падпарадкаваны Карфагену і папоўнілі армію Ганібала. Пазней рымляне заваявалі Пірэнеі і павольна здушылі ўсе мясцовыя культуры і мовы.

Гл. таксама

  • Бронза Левантэ
  • Скарб з Вільены
  • Культура Лос-Мільярэс
  • Эль-Аргарская культура
  • Грузінская Іберыя

Зноскі

  1. ↑ Rodríguez Ramos, Jesús (2005): Introducció a l’estudi de les inscripcions ibèriques, Revista de la Fundació Privada Catalana per l’Arqueologia ibèrica, 1, pp. 13-144

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іберы
  • Падрабязная карта Іберыі (каля 200 да н.э.) (pt)


Іберы Інфармацыю Аб

Іберы


  • user icon

    Іберы beatiful post thanks!

    29.10.2014


Іберы
Іберы
Іберы Вы праглядаеце суб'ект
Іберы што, Іберы хто, Іберы апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...