Іарданія


Каардынаты: 31°01′00″ пн. ш. 36°37′00″ у. д. / 31.016667° пн. ш. 36.616667° у. д. (G) (O) (Я)31.016667, 36.616667

Дэвіз: «الله، الوطن، الملك‎ (Бог, Радзіма, Кароль)» Гімн: «السلام الملكي الأردني‎ (Ас-салам аль-малакі аль-урдуні)» Дата незалежнасці 25 мая 1946 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова арабская Сталіца Аман Найбуйнейшы горад Аман, Ірбід, Эз-Зарка Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Кароль
Прэм'ер-міністр
Абдала II
Абдала аль-Нусур Дзярж. рэлігія Іслам (суніцкай плыні) Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 110-я ў свеце
92 300 км²
0,01 Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Шчыльнасць
6 259 932 чал.
68 чал./км² ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$34 530 млн.  (103-ы)
$5400 ІРЧП (2011) ▲ 0,698 (сярэдні) (95-ы) Валюта Іарданскі дынар Інтэрнэт-дамен .jo Тэлефонны код +962 Часавы пояс +3

ІАРДАНІЯ (араб. أردن‎‎ — У́рдун), Іарданскае Хашымідскае Каралеўства (араб. المملكة الأردنية الهاشمي‎‎ — аль-Мамля́ка аль-Урдуні́я аль-Хашымі́я), арабская дзяржава ў Азіі, мяжуе з Сірыяй, Іракам, Саудаўскай Аравіяй, Ізраілем і Палесцінай. Мае выхад да Чырвонага мора (Акабскі заліў). Краіна падзяляецца на 12 губернатарстваў.

Гісторыя

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Дзяржаўны лад
  • 3 Знешняя палітыка
  • 4 Геаграфія
  • 5 Эканоміка
  • 6 Дэмаграфія
  • 7 Рэлігія
  • 8 Культура
  • 9 Літаратура
  • 10 Зноскі
  • 11 Спасылкі

Пасля сканчэння Першай Сусветнай вайны тэрыторыя сучаснай Іарданіі (звалася Трансіарданіяй) была ўключаная ў склад брытанскай падмандатнай тэрыторыі Палесціна. Аднак у 1921 годзе Вялікабрытанія палічыла мэтазгодным стварыць тут арабскую адміністрацыю на чале з эмірам Абдалой, якая каардынавала б сваю дзейнасць з прызначаным Лонданам камісарам.

25 мая 1946 года краіна была абвешчаная незалежнай дзяржавай і пераназваная ў Іарданскае Хашымідскае Каралеўства.

Падчас араба-ізраільскай вайны (1948—1949) Іарданія заняла тэрыторыю Заходняга берагу ракі Іардан (5,9 тыс. км²). У чэрвені 1967 г. Заходні бераг быў акупіраваны Ізраілем. 31 ліпеня 1988 г. Кароль Хусейн абвясціў аб скасаванні адміністратыўна-юрыдычных сувязяў паміж Іарданіяй і Заходнім берагам.

Дзяржаўны лад

Іарданія — канстытуцыйная манархія. Заканадаўчая ўлада ў адпаведнасці з канстытуцыяй (прынятая 1 студзеня 1952) належыць каралю і Нацыянальнаму сходу (парламенту).

З 11 жніўня 1952 года па 7 лютага 1999 года пры ўладзе знаходзіўся кароль Хусейн бен Талал. Пасля яго смерці 7 лютага 1999 г. сталец перайшоў да старэйшага сына ад другога шлюбу — Абдале II бен Аль-Хусейну.

Нацыянальны сход па канстытуцыі складаецца з двух палат. Ніжняя — Палата дэпутатаў — абіраецца на 4 гады шляхам усеагульнага, прамога і таемнага галасавання. Апошні раз выбары праводзіліся ў чэрвені 2003 году на аснове прынятай у чэрвені 2001 году новай рэдакцыі Закона аб выбарах, у адпаведнасці з якім, у прыватнасці, была павялічана колькасць дэпутацкіх месцаў (з 80 да 110), паніжаны ўзроставы цэнз выбаршчыкаў (з 19 да 18 гадоў). З мэтай далейшай дэмакратызацыі была ўведзеная «жаночая квота» — 6 месцаў у парламенце. У снежні 2003 г. старшынёй палаты абраны А. Маджалі. Верхняя палата — Сенат (тэрмін паўнамоцтваў 4 гады, аднак у выпадку роспуску Палаты дэпутатаў сесіі Сенату таксама перапыняюцца) складаецца з 55 членаў, прызначаных персанальна каралём. Старшыня Сената (з чэрвеня 1997) — З. Рыфаі.

Унутрыпалітычнае становішча ў Іарданіі на працягу апошніх гадоў застаецца стабільным. З 1988 года ў каралеўстве здзяйсняецца праграма паэтапнай «дэмакратызацыі» грамадства. У 1992—1993 гг. былі скасаваныя надзвычайныя законы, легалізаваная дзейнасць палітычных партый. Найбуйнейшая апазіцыйная партыя Фронт ісламскага дзеяння прадстаўленая ў ніжняй палаце парламента самастойнай фракцыяй (17 дэпутатаў).

З канца 2003 Абдала II ініцыяваў рэалізацыю маштабнага праекту агульнанацыянальнага дыялогу па пытаннях дэмакратычнага развіцця краіны, уключаючы такія тэмы, як пашырэнне грамадзянскіх праў і свабод, у тым ліку падвышэнне ролі жанчын у сацыяльна-палітычнага жыцці, лібералізацыя СМІ, барацьба з карупцыяй. Традыцыйна павышаную ўвагу кароль надае ўмацаванню сілавых структураў. Зараз узброеныя сілы Іарданіі складаюць каля 90 тысяч чалавек.

Знешняя палітыка

Прыярытэтным напрамкам вонкавай палітыкі Іарданіі з'яўляецца блізкаўсходняе ўрэгуляванне. З 1991 яна актыўна ўдзельнічае ў мірным працэсе. 26 кастрычніка 1994 каралеўства падпісала мірную дамову з Ізраілем. Галоўны вектар высілкаў іарданцаў у палесціна-ізраільскіх справах накіраваны на спыненне гвалту, стабілізацыю становішчы і хутчэйшае выкананне «дарожнай карты».

У пытаннях урэгулявання вакол Ірака Аман зыходзіць з неабходнасці пасоўвання наперад згодна з рэзалюцыяй 1546 СБ ААН, і дасягнення нацыянальнай згоды ў гэтай краіне. У каралеўстве выказваюць сур'ёзную занепакоенасць з нагоды магчымай маргіналізацыі сунітаў у Іраку, а таксама верагоднасці дэзінтэграцыі іракскай дзяржавы.

Значная ўвага надаецца далейшаму ўмацаванню палітыка-эканамічнага ўзаемадзеяння з арабскімі краінамі, у першую чаргу Егіптам, Сірыяй, дзяржавамі Персідскага заліву.

ЗША і Вялікабрытанія разглядаюцца ў Іарданіі ў якасці важкіх знешнепалітычных партнёраў. У 2000 Іарданія стала чацвёртай дзяржавай у свеце, якая падпісалі дамову аб вольным гандлі з ЗША.

У апошнія гады Іарданія ўдзельнічае ў дыялогу НАТА побач з краінамі паўднёвага Міжземнамор'я. Наладжваецца яе супрацоўніцтва з Турцыяй у сферы бяспекі, вайсковых сувязяў.

У 1997 паміж Іарданіяй і Еўрапейскім Саюзам складзена дамова аб асацыяцыі (ратыфікавана ў 1999). У снежні 1999 Іарданія ўступіла ў СГА.

Іарданія — член ААН (з 1955), ЛАД (з 1945), АІК.

Геаграфія

Эканоміка

З прыродных багаццяў Іарданія валодае толькі значнымі радовішчамі фасфатаў, па запасах якіх (больш за 1,5 млрд тон) займае чацвёртае месца ў свеце. Галоўны галіны эканомікі — горназдабываючая, банкаўска-фінансавая, сельская гаспадарка, турызм, сфера паслуг.

З 1999 у каралеўстве пад патранажам МВФ рэалізуецца праграма эканамічнага аздараўлення. У яе межах праводзіцца рэструктурызацыя і прыватызацыя дзяржсектара, вага якога ў нацыянальнай гаспадарцы складала да 80 %, карэнная мадэрнізацыя эканамічнага заканадаўства.

Асноўныя гандлёвыя партнёры каралеўства — ЗША, Кітай, Саудаўская Аравія, Германія, Ірак, Індыя і Ізраіль.

Да пачатку ЗША і іх саюзнікамі вайсковай аперацыі ў Іраку ў сакавіку 2003 г. гэтая краіна з'яўлялася найбуйнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Іарданіі ў рэгіёне, практычна цалкам забяспечвала каралеўства энерганосьбітамі па танным кошце. Пасля звяржэння рэжыму Садама Хусейна аб'ёмы супрацоўніцтва з Багдадам значна знізіліся.

Грашовая адзінка — іарданскі дынар, прыблізна роўная 1,4 долара ЗША.

Дэмаграфія

Насельніцтва — 5,76 млн чалавек (2005). Штогадовы прырост — 2,8 %. Больш за 50 % насельніцтва — арабы-палесцінцы, у тым ліку 1,57 млн. — афіцыйна зарэгістраваныя палесцінскія ўцекачы. Астатняя частка — арабы-іарданцы, чаркесы (каля 35 тыс.), чачэнцы (4 тыс.), армяне (3 тыс.) і іншыя.

Найбуйнейшыя гарады: Аман (больш за 1,5 млн.), Ірбід (950 тыс.), Зарка (601 тыс.).

Рэлігія

Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку. 93 % насельніцтва — мусульмане, 7 % — хрысціяне.

Культура

Нацыянальныя святы: 25 мая — Дзень незалежнасці (1946); 10 ліпеня — Дзень арабскай рэвалюцыі (1916), 9 чэрвеня — Дзень каранацыі караля Абдалы II (1999). Адзначаюцца асноўныя рэлігійныя мусульманскія святы.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Зноскі

  1. ↑ Department of Statistics
  2. ↑ ЦРУ (2010)
  3. ↑ Human Development Report 2011. United Nations Development Programme (2011). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 21 жніўня 2012.
  4. ↑ DST News — Jordan cancels switch to wintertime

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іарданія
Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

  Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Ліга арабскіх дзяржаў

ААЭ • АлжырАманБахрэйнДжыбуціЕгіпетЕменІарданіяІрак • Каморы • КатарКувейтЛіванЛівіяМарокаМаўрытаніяПалесцінаСамаліСаудаўская АравіяСірыя • Судан • Туніс

  Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  


Іарданія Інфармацыю Аб

Іарданія


  • user icon

    Іарданія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Іарданія
Іарданія
Іарданія Вы праглядаеце суб'ект
Іарданія што, Іарданія хто, Іарданія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...