TR | RU | UK | KK | EN |

Ёргас Самарас

ёргас самарасвязьинформ, ёргас самарастат
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 28 ліпеня 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 4 лютага 2015.

Ёргас Самарас (грэч.: Γιώργος Σαμαράς; 21 лютага 1985 года, Іракліян, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, нападнік альбо вінгер нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Змест

  • 1 Кар'ера
    • 1.1 Клубная
    • 1.2 Міжнародная
  • 2 Дасягненні
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Кар'ера

Клубная

Самарас пераехаў у Нідэрланды разам са сваім бацькам, Ёанісам Самарасам, былым прафесійным футбалістам, ва ўзросце 16 гадоў, падпісаўшы кантракт з «Херэнвенам». Упершыню дэбютаваў у сезоне 2003/04, выступаў у дзесяці матчах. За гэтым рушылі ўслед два паспяховых сезоны ў чэмпіянаце Нідэрландаў, пасля чаго на нападніка звярнулі ўвагу скаўты некаторых клубаў англійскай Прэм'ер-Лігі. Пасля цікавасці з боку «Арсенала», Ёргас усё ж стаў іграком «Манчэстэр Сіці» за 6 мільёнаў фунтаў.

Яго дэбют у «Манчэстэр Сіці» адбыўся, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», і адкрыў лік галам у сезоне 2005/06 англійскай Прэм'ер-Лігі 12 лютага 2006 года супраць «Чарльтана», у якім яго каманда святкавала перамогу з лікам 3:2. Але англійскія часы выступаў Самарас нельга лічыць удалымі, амаль адразу рушыў спад у гульні грэчаскага футбаліста.

28 студзеня 2008 года нападнік быў аддадзены ў арэнду «Сэлтыку» да канца сезону. Адна з прычын таго, чыму ён прыняў прапанову «Сэлтыка» была магчымасць быць зайграным, каб лепш падрыхтавацца да выступлення нацыянальнай зборнай Грэцыі на чэмпіянаце Еўропы 2008. Самарас забіў у сваім дэбютным матчы за «кельтаў», а яго новая каманда перамагла «Кілмарнак» у матчы Кубка Шатландыі з лікам 5:1.

22 жніўня 2014 года Самарас на правах свабоднага агента перайшоў у клуб «Вест Бромвіч Альбіён», падпісаўшы кантракт на два гады. Аднак ужо праз паўсезону напачатку 2015 года з'ехаў у саудаўскі клуб «Аль-Хіляль». Па заканчэнні сезону 2014/15 пакінуў «Вест Бромвіч».

Міжнародная

Самарас мог гуляць за зборную Аўстраліі, бо яго бацька Ёаніса Самарас нарадзіўся ў Мельбурне, але затым пераехаў у Грэцыю ва ўзросце 13 гадоў і паспяхова выступаў за «Панатынаікос» і нацыянальную каманду. Яго дзед, таксама Ёргас, быў адным з заснавальнікаў футбольнага клуба «Саўт Мельбурн».

Аднак Самарас абраў зборную Грэцыі. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды ўсяго праз сем дзён пасля свайго 21 дня нараджэння 28 лютага 2006 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Беларусі і забіў адзіны гол у матчы.

Дасягненні

Сэлтык:

  • Чэмпіён Шатландыі (4): 2008, 2012, 2013, 2014
  • Уладальнік Кубка Шатландыі (2): 2011, 2013
  • Уладальнік Кубка Лігі Шатландыі: 2009

Зноскі

  1. ↑ Arsenal show interest in Samaras BBC
  2. ↑ Georgios Samaras: West Brom sign striker on a free transfer. BBC Sport
  3. ↑ who slipped the net. Australian article
  4. ↑ Greece owe it to Samaras on debut CNN

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёргас Самарас
  • Афіцыйны сайт
  • Статыстыка на National Football Teams
  • Статыстыка на Soccerbase


ёргас самарасвязьинформ, ёргас самарастат


Ёргас Самарас Інфармацыю Аб

Ёргас Самарас


  • user icon

    Ёргас Самарас beatiful post thanks!

    29.10.2014


Ёргас Самарас
Ёргас Самарас
Ёргас Самарас Вы праглядаеце суб'ект
Ёргас Самарас што, Ёргас Самарас хто, Ёргас Самарас апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...